Апалон-13 | |||||
Эмблема | |||||
---|---|---|---|---|---|
Палётныя даныя карабля | |||||
Ракета-носьбіт | Сатурн-5 SA-508 | ||||
Стартавая пляцоўка | Касмічны цэнтр Кенэдзі комплекс 39А, Фларыда, ЗША | ||||
Запуск | 11 красавіка 1970 года 13:13:00 CST | ||||
Пасадка | 17 красавіка 1970 года 18:07:41 UTC | ||||
Працягласць палёту | 5 дзён 22 гадзіны 54 хвілін 41 секунды | ||||
Маса | камандны модуль 28945 кг месяцавы модуль 15235 кг | ||||
NSSDC ID | 1970-029A | ||||
NORAD ID | 04371 | ||||
Палётныя даныя экіпажа | |||||
Членаў экіпажа | 3 | ||||
Пазыўны | «Адысей» (камандны модуль)/ «Акварыус» (месяцавы модуль) | ||||
Фатаграфія экіпажа | |||||
злева направа: Джэймс Ловел, Джон Суайгерт, Фрэд Хейз на 12-ы дзень пасля вяртання | |||||
Звязаныя экспедыцыі | |||||
|
Апалон 13 (англ.: Apollo 13) — сёмы пілатуемы палёт у амерыканскай касмічнай праграме «Апалон» і трэці, у якім прызначалася пасадка на Месяц. Карабель быў запушчаны 11 красавіка 1970 года ў 13:13 CST з Касмічнага цэнтра Кенэдзі, штат Фларыда, але пасадка на Месяц была перапыненая пасля таго, як праз два дні выбухнуў кіслародны бак, што паралізавала службовы модуль, ад якога залежаў камандны модуль. Нягледзячы на вялікія цяжкасці, выкліканыя абмежаваннямі энергіі, стратай цяпла ў кабіне, недахопам пітной вады, а таксама крытычнай неабходнасцю зрабіць часовы рамонт у сістэме выдалення дыяксіду вугляроду, экіпаж паспяхова вярнуўся на Зямлю 17 красавіка.
Палёт прайшоў у дальнім краі Месяца на вышыні 254 км над яго паверхняй і ў 400 171 км ад Зямлі, такім чынам быў пастаўлены рэкорд далёкасці пілатаванага касмічнага палёту. Місіяй камандаваў Джэймс А. Ловел, таксама ў камандзе былі пілот каманднага модуля Джон Л. «Джэк» Суайгерт і пілот месяцавага модуля Фрэд У. Хейз. Суайгерт у апошні момант замяніў першапачатковага пілота Томаса Матынглі, які быў выдалены медыкамі пасля выяўлення ў яго краснухі.
У народнай культуры Апалон-13 шырокавядомы па аднайменнаму фільму з Томам Хэнксам у галоўнай ролі, фільм атрымаў 9 узнагарод прэміі Оскар.