Апалоній Пергскі | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἀπολλώνιος ὁ Περγαῖος | |
Дата нараджэння | каля 262 да н.э.[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 190 да н.э.[2][3] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | матэматык, астраном |
Навуковая сфера | геаметрыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апалоній Пергскі (Ἀπολλώνιος ὁ Περγαῖος, Пергэ, 262 да н.э. — 190 да н.э.) — старажытнагрэчаскі матэматык, адзін з трох (нароўні з Еўклідам і Архімедам) вялікіх геометраў антычнасці, якія жылі ў III стагоддзі да н.э.
Апалоній праславіўся ў першую чаргу манаграфіяй «Канічныя сячэнні» (8 кніг), у якой даў змястоўную агульную тэорыю эліпса, парабалы і гіпербалы. Менавіта Апалоній прапанаваў агульнапрынятыя назвы гэтых крывых; да яго іх звалі проста «сячэннямі конусу». Ён увёў і іншыя матэматычныя тэрміны, лацінскія аналагі якіх назаўжды ўвайшлі ў навуку, у прыватнасці: асімптота, абсцыса, ардыната, апліката.
З іншых заслуг Апалонія перад навукай адзначым, што ён перапрацаваў астранамічную мадэль Еўдокса і ўвёў эпіцыклы і эксцэнтрыкі для тлумачэння нераўнамернасці руху планет. Гэту тэорыю пазней развілі Гіпарх і Пталамей. Ён таксама даў рашэнне задачы аб пабудове акружнасці, датычнай да трох зададзеных акружнасцей («задача Апалонія»), вывучаў спіральныя лініі, займаўся геаметрычнай оптыкай.
У гонар Апалонія названы кратар на Месяцы.