Апалінарый Міхайлавіч Васняцоў | |
---|---|
руск.: Аполлинарий Васнецов | |
![]() Партрэт працы Віктара Васняцова | |
Дата нараджэння | 25 ліпеня (6 жніўня) 1856 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 23 студзеня 1933 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Дзеці | Vsevolod Vasnetsov[d] |
Род дзейнасці | мастак, краязнавец |
Жанр |
Гістарычны жывапіс пейзаж |
Вучоба | |
Вядомыя працы | Паўночны край. Сібірская рака |
Уплыў на | Уладзімір Алексевіч Дзянісаў[d] |
![]() |
Апалінарый Міхайлавіч Васняцоў (25 ліпеня (6 жніўня) 1856 — 23 студзеня 1933) — рускі мастак, майстар гістарычнага жывапісу, мастацтвазнавец, брат Віктара Васняцова.
Член Таварыства перасоўнікаў (з 1899), адзін з арганізатараў «Саюза рускіх мастакоў» (1903). З 1900 года — акадэмік Пецярбургскай АМ. Аўтар эпічных пейзажаў («Радзіма», 1886; «Тайга на Урале. Сіняя гара», 1891; «Кама», 1895, — усе ў Траццякоўскай галерэі). З 1890-х гадоў звярнуўся да гістарычнага пейзажу і стварыў шэраг архітэктурных пейзажаў старажытнай Масквы, якія спалучаюць археалагічную дакладнасць з паэтычнасцю («Вуліца ў Кітай-горадзе. Пачатак XVII стагоддзя», 1900, Рускі музей; «Чырвоная плошча ў 2-й палове XVII стагоддзя», 1925, Музей гісторыі і рэканструкцыі Масквы). Выканаў эскізы да тэатральных пастановак («Хаваншчына» Мадэста Мусаргскага, 1897, у Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. І. Мамантава; «Казанне аб нябачным горадзе Кіцежы…» Мікалая Рымскага-Корсакава, 1907, у Марыінскім тэатры).