Апапла́ст — пазаклетачная структура ў вышэйшых раслін, складзеная клетачнымі сценкамі і міжклетнікамі. Па апапласце за кошт капілярных сіл, якія ўзнікаюць паміж элементамі клетачнай сценкі, ажыццяўляецца транспарт глебавай і ападкавай вільгаці і ўсіх раствораных у ёй рэчываў (напрыклад, мінеральных солей і гумінавых кіслот). Апапластычны транспарт блакіруецца ў гідрафобных частках клетачных сценак: паясках Каспары, паветраносных поласцях і кутыкуле. У адрозненне ад сімпластычнага транспарту, пры апапластычным транспарце энергія расліны наўпрост не расходуецца.