Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Апара́н (арм.: Ապարան) — горад у Арменіі, у Арагацотнскай вобласці, у Апаранскай катлавіне. Знаходзіцца ў 59 км да паўночнага захаду ад Ерэвана і ў 42 км да паўднёвага ўсходу ад чыгуначнай станцыі Спітак на рацэ Касах вышэй Апаранскага вадасховішча ля ўсходняга падножжа гары Арагац. Праз Апаран праходзіць аўтадарога Ерэван—Спітак. У горадзе вырабляецца крынічная вада «Апаран».