Апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх (апарат ШВЛ) — медыцынскае абсталяванне, прызначанае для прымусовай падачы газавай сумесі (кісларод і сціснутае асушанае паветра) у лёгкія з мэтай насычэння крыві кіслародам і выдалення з лёгкіх вуглякіслага газу.
Апарат ШВЛ можа выкарыстоўвацца як для інвазіўнай (праз інтубацыйную трубку, уведзеную ў дыхальныя шляхі пацыента або праз трахеастому), так і для неiнвазiўнай штучнай вентыляцыі лёгкіх — праз маску.
Апарат ШВЛ можа быць як ручным (мяшок Амбу), так і механічным. Сціснутае паветра і кісларод для пнеўмосілкавання механічнага апарата могуць падавацца як з цэнтральнай сістэмы газазабеспячэння медыцынскай установы або балона сціснутага паветра (пры транспарціроўцы), так і ад індывідуальнага мінікампрэсара і кіслароднага канцэнтратара. Пры гэтым сумесь газаў павінна сагравацца і ўвільгатняцца перад падачай пацыенту.
Сучасныя апараты ШВЛ з’яўляюцца вельмі высокатэхналагічным медыцынскім абсталяваннем. Яны забяспечваюць рэспіраторную падтрымку пацыента як па аб’ёме, так і па ціску.
↑ГОСТ 18856-81 — Аппараты ингаляционного наркоза и искусственной вентиляции лёгких. Общие технические требования. Методы испытаний. Исполнители: С. Е. Ксаидрова (руководитель темы); Р. И. Бурлаков, канд. техн. наук; Ю. С. Гальперин, канд. техн. наук; А. И. Трушин, канд. техн. наук; Л. А. Смирнова, канд. техн. наук; Н. М. Азаренок