Апатыт | |
---|---|
Крышталі апатыту | |
Формула | Ca5[PO4]3(F, Cl, OH) |
Сінгонія | Гексаганальная, гексаганальна-дыпірамідальны від сіметрыі |
Колер | Белы, зялёны, сіне-зялёны, блакітны, фіялетавы, рэдка чырвоны |
Колер рысы | Белы да жаўтлява-шэрага |
Бляск | Шкляны да тоўстага |
Празрыстасць | Празрысты, непразрысты |
Цвёрдасць | 5 |
Спайнасць | Недасканалая па (0001) і (1011) |
Шчыльнасць | 3,2—3,4 г/см³ |
АПАТЫ́Т, мінерал, які належыць да фасфатаў Ca5[PO4]3 (F,Cl,OH)2, можа ўтрымліваць разнастайныя дамешкі. Утварае падоўжана-прызматычныя або ігольчатыя крышталі. Колер белы, блакітны, жоўты, фіялетавы, чорны. Цвёрдасць 5, шчыльнасць ад 2,95 да 3,8 г/см³. Характэрны тлусты шкляны бляск.
Трапляецца ў магматычных пародах. Апатытавыя руды - карысны выкапень. Сумесь апатыту з кальцытам, гіпсам і інш. у выглядзе зямлістых утварэнняў або канкрэцый называецца фасфарытам.
Апатыт з'яўляецца сыравінай для вытворчасці фосфарных угнаенняў, фосфарнай кіслаты і яе соляў; выкарыстоўваецца таксама ў металургіі, шкляной і керамічнай прамысловасці.