Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Апатыты (руск.: Апатиты) — горад у Мурманскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад гарадской акругі Апатыты. Насельніцтва 63,3 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на Кольскім паўвостраве паміж возерам Імандра і горным масівам Хібіны недалёка ад мяжы з Фінляндыяй. Чыгуначная станцыя. Ваенная авіябаза Кіраўск/Апатыты.
Заснаваны ў 1935 годзе, статус горада набыў у 1966 годзе.