Аперацыя «Маштарак» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна ў Афганістане (2001—2021) | |||
| |||
Дата | |||
Месца | г. Марджа і раёны Над Алі і Лашкаргах правінцыі Гільменд, Афганістан (31°31′ пн. ш. 64°07′ у. д.HGЯO) | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аперацыя «Маштарак» (Moshtarak з мовы дары — «разам») — найбуйнейшая[13][14] з пачатку ваенных дзеянняў у Афганістане ў 2001 годзе наступальная аперацыя ISAF, якая пачалася ў ноч з 12 на 13 лютага 2010 года ў правінцыі Гільменд у паўднёвым Афганістане. Афганская армія і сілы ISAF былі ўзмоцнены марской пяхотай і вайсковымі злучэннямі ЗША[15]. Мэта наступлення — горад Марджа[16], які 14 лютага здаўся амаль без бою[17][18]. Паводле папярэдніх даных, прыблізна 2 500 або больш афганскіх салдат удзельнічала ў аперацыі[19], а агульная колькасць байцоў павялічылася да 15 000[20], калі падключыліся амерыканскія, брытанскія і іншыя войскі кааліцыі. Аперацыю назвалі «ключавой праверкай» стратэгіі кааліцыі супраць Талібану[14][21].
Аперацыю назвалі «ключавой праверкай» стратэгіі кааліцыі супраць мяцежнікаў Талібану[22][23]. Камандуючы брытанскімі сіламі ў правінцыі Гільменд Джэймс Коўэн, лічыў што яна пакладзе «пачатак канца мяцежнікаў». Таксама аперацыя меркавалася, што кампанія пакажа ці ў стане афганскія ўзброеныя сілы падтрымліваць мір і парадак[24].
За некалькі гадзін да пачатку наступлення афганскія і кааліцыйныя сілы раскідвалі ўлёткі з заклікам «не дазваляць баевікам Талібану ўваходзіць у Ваш дом»[25].
Колькасць аб’яднаных сілаў склала больш за 15000 салдат, у тым ліку[7]:
12 лютага за некалькі гадзін да аперацыя паўночы афганскі прэзідэнт Хамід Карзай даў асабістае адабрэнне на аперацыю, якая адтэрміноўвана на суткі, паколькі афганскія чыноўнікі вялі перамовы з паўстанцамі[29]. Наступленне пачалося з прызямлення верталётаў у цэнтральнай частцы Гільменда[30]. 13 лютага ў 4:00 па мясцовым часе першыя верталёты дэсантавалі сілы брытанскіх, афганскіх і французскіх войскаў. Прасоўванне ў Марджу замарудзілася раніцай у раёне макавых палёў, пакрытых самаробнымі выбуховымі прыладамі і мінамі[31][32][33][34].
Першы агонь быў адкрыты БПЛА MQ-1 Predator і верталётамі AH-64 Apache па паўстанцам. У 2:00 па мясцовым часе падраздзяленні Марской пяхоты ЗША перасеклі шэраг каналаў на поўдні раёна Над Алі.
На працягу паўгадзіны падраздзяленні войскаў ЗША, Вялікабрытаніі і Афганістана арганізоўвалі абарону вялікай колькасці пасадачных пляцовак для верталётаў. Каля 4:00 верталёты з дэсантам пачалі высадку дэсанту паблізу горада Шавал — апірышча Талібану, у раёне Чах Анджыр. У той час як брытанцы займалі тэрыторыю больш за 1000 салдат Марской пяхоты ЗША і Афганскай нацыянальнай арміі высадзіліся ў раёне Марджа. На працягу наступных 90 хвілін падраздзяленні марской пяхоты дастаўляліся на верталётах CH-53 Super Stallion. На досвітку аб’яднаныя сілы пачалі рух у раён аперацыі[35].
Генерал-маёр Нік Паркер, камандуючы Рэгіянальнага камандавання «Поўдзень» ISAF, заявіў, што войскі кааліцыі «паспяхова пачалі аперацыю і не панеслі ніякіх страт». У той час як марскія пяхотнікі і афганскія салдаты штурмавалі Марджу, брытанскія, амерыканскія і канадскія падраздзяленні нанеслі ўдары па пазіцыях паўстанцаў у раёне Над Алі. Генерал Мухамад Зазаі, камандуючы войскамі Афганістана на поўдні краіны, паведаміў, што сілы афганцаў і кааліцыі ўзялі кантроль над 11 з 13 запланаваных раёнаў і працягваюць павольна прасоўвацца наперад[36][37].
У другі дзень аперацыі брытанскія войскі захапілі Шавал, горад, які на працягу мінулых двух гадоў быў пад кантролем паўстанцаў. Ён выкарыстоўваўся імі як вучэбна-баявы лагер, дзе вырабляліся выбуховыя прылады і навучалі падрыўной справе. Тут выяўлена вялікая колькасць самаробных бомбаў і мін[38]. Таксама было канфіскавана шмат наркатычных сродкаў — 17 тон опію, 74 тоны опіумнага маку, 400 фунтаў гашышу, 443 фунта гераіну[39].
У гэты дзень дзве амерыканскія ракеты, запушчаныя з пускавых установак HIMARS, патрапілі ў дом побач з горадам Марджам, пры гэтым загінула 12 мірных жыхароў. Атака павінна была знішчыць склад зброі талібаў, але цэль апынулася памылковай, як прызналі ў штабе аперацыі. Камандуючы сіламі НАТА ў Афганістане амерыканскі генерал Стэнлі Маккрыстал выказаў афганскаму прэзідэнту Хаміду Карзаю глыбокае шкадаванне ў сувязі з «трагічнай стратай жыццяў»[40][41][42].
У той час як брытанскі сектар на поўначы раёна Над Алі быў заняты даволі лёгка, амерыканскія вайскоўцы сустрэлі супраціў у некалькіх кіламетрах ад Марджу, дзе тэрарысты «стаялі да канца»[43]. Па даных амерыканскіх і афганскіх вайскоўцаў, каля чвэрці з 400 талібаў у Марджу было знішчана ў пачатку аперацыі, яшчэ чвэрць адышла ў іншыя раёны правінцыі. У горадзе баявыя дзеянні працягваліся ў паўночнай часткі і ў цэнтры[44][45].
Найбольш інтэнсіўныя баявыя дзеянні 16 лютага праходзілі на поўдзень ад цэнтра горада ля базару Кару Чрэх, дзе вайскоўцы роты «А» 1-га батальёна 6-га палка марской пяхоты трапілі пад агонь праціўніка[46].
Прадстаўнікі афганскіх сіл паведамілі, што каля 35 баевікоў знішчана з пачатку аперацыі[47].
Пасля таго, як горад Шавал быў заняты асноўная пагроза сілам ISAF зыходзіла ад тэрарыстаў-смяротнікаў і выбуховых прылад[48].
Прагрэс кааліцыйных сілаў быў запаволены з-за шматлікіх прыдарожных мін і самаробных выбуховых прылад, і значнай прысутнасці грамадзянскіх асоб у гэтым раёне. Генерал афганскай арміі Мухiдын Горы абвінаваціў Талібан у выкарыстанні «жывога шчыта». Па яго словах, «нашы войскі бачылі як ставяць жанчын і дзяцей на дахах дамоў і страляюць з-за іх спін»[49].
У гэты дзень у засаду трапіла рота «K» 3-га батальёна 6-га палка марской пяхоты з афганскімі ваеннымі, калі перасякала поле каля вёскі на поўнач ад Марджу. Баевікі схаваліся каля арашальных канала, абстрэльвалі роту і не давалі ім пакінуць поле. Рота выкарыстала супраць нападнікаў мінамёты M224, але гэта не спыніла іх. Тады амерыканцы запыталі паветраны ўдар па пазіцыі баявікоў, на якіх скінулі 250-фунтовую бомбу, разбурыўшы пераправы праз канал. Таксама ваенным аказваў падтрымку з паветра верталёт AH-1 Cobra. Бой доўжыўся 4 гадзіны, 1 марскі пяхотнік быў забіты, 2 паранены[50].
Сілы ISAF і афганскія падраздзяленні працягвалі выціскаць баевікоў з горада і раёна. Войскі працягвалі сутыкацца з невялікімі агменямі супраціву паўстанцаў на поўначы і ўсходзе Марджы. У адносна спакойным брытанскім сектары раёна Над Алі праходзіла размініраванне самаробных выбуховых прылад і мінных палёў, збудаванне перапраў праз каналы Нахр-э-Бург і Шамлан, тым самым паляпшаючы сістэму перамяшчэння ў раёне. Былі пачаты аднаўленчыя работы, такія як рамонт ірыгацыйных сістэм і стварэнне мясцовых школ[51].
Пасля падаўлення адкрытага супраціву ў раёне Над Алі пачалася аперацыя па выяўленні схаваных сіл праціўніка. Увечары каля 130 салдат Шатландскай гвардыі высадзіліся на поўдні раёна з верталётаў «Чынук», для патрулявання мясцовасці, дзе яны неўзабаве былі абстраляны баевікамі. У баі брытанцы ўжылі супраць ворага СТРК FGM-148 Javelin. У амерыканскім сектары раёна на працягу ўсяго дня рота «А» 1-га батальёна 6-га палка марской пяхоты таксама вяла бітву з паўстанцамі, прымяняліся кулямёты, мінамёты, гранатамёты[52].
Брыгадны генерал Лоўрэнс Нікалсан, камандуючы 2-й экспедыцыйнай брыгадай марской пяхоты, заявіў, што кааліцыйныя сілы ўзялі пад кантроль дарогі і масты, асноўныя кірмашы і муніцыпальныя цэнтры ў Марджы[53].
У гэты дзень войскі ISAF страцілі 6 салдат, якія загінулі ў асобных выпадках, двое з іх былі англічанамі, астатнія чатыры былі амерыканцамі[54].
У выніку авіяналёта сіл НАТА 22 лютага загінула больш за 20 мірных афганцаў[55].
16 сакавіка 2010 года рух Чырвонага Паўмесяца ў Афганістане паведаміў, што аперацыя ў Марджы забрала жыцці 35 мірных жыхароў, 37 паранены, 55 дамоў разбурана, без указанні якім бокам і колькі забіта грамадзянскіх. За выключэннем некаторых малых ачагоў супраціву, талібы былі выгнаны з горада. Да і падчас ваеннай аперацыі мясцовым жыхарам была абяцана дапамога, але каля трох тыдняў пасля заканчэння інтэнсіўных баявых дзеянняў яны не атрымалі якую-небудзь значную падтрымку[56]. На чэрвень 2010 года, нягледзячы на звяржэнне ўлады талібаў, абстаноўка ў горадзе заставалася напружанай. Пастаянныя абстрэлы і ўстаноўка самаробных выбуховых прыладаў не давалі грамадзянскім асобам весці нармальнае жыццё[57][58][59].
{{cite news}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)