Аперацыя «Праўдзівае абяцанне» | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Наступны ў спісе | Ракетны ўдар Ірана па Ізраілі (кастрычнік 2024) |
Дата | красавік 2024[1] |
Дата пачатку | 13 красавіка 2024 |
Дата заканчэння | 14 красавіка 2024 |
Удзельнік | Іран, Хусіты, Хезбала і Ісламскі супраціў у Іраку |
Непасрэднай прычынай з’яўляецца | Авіяўдар па консульстве Ірана ў Дамаску (2024) |
Узбраенне | баражыруючы боепрыпас[d], крылатая ракета і балістычная ракета |
![]() | |
![]() | |
Мэта | Ізраіль, Nevatim Airbase[d][2] і Галанскія вышыні[2] |
Пад камандаваннем | Hossein Salami[d] |
Code name | عملیات وعده صادق |
![]() |
Аперацыя «Праўдзівае абяцанне» (па-персідску: قول صادقانه)[3] — акцыя Ірана і яго саюзнікаў супраць Ізраіля. Праведзена ў адказ на бамбардзіроўку іранскага консульства ў Дамаску.
Увечары 13 красавіка 2024 года каля 22 гадзін[4] у бок Ізраіля запушчана некалькі сотняў беспілотнікаў Shahed 136 і балістычных ракет. Атака праводзілася ў некалькі хваляў з тэрыторый Ірана, Лівана і Ірака[5]. Праіранскія групоўкі па ўсім Блізкім Усходзе (Хусіты[6], Хезбала[7], ІСІ[8][9]) таксама запусцілі ракеты па тэрыторыі праціўніка[10]. Сярод цэляў былі ваенныя аб’екты і іншая інфраструктура[11]. Паводле ацэнак ізраільскіх чыноўнікаў, запушчана каля 100 дронаў[12].
Крыніца ў ізраільскіх Узброеных сілах паведаміла, што нападам падвергліся толькі ваенныя аб’екты[13]. Між тым, пасля стала вядома, што праз абстрэл была цяжка параненая 10-гадовая бедуінская дзяўчынка ў раёне Арада і яшчэ адна дзяўчынка сямі гадоў. Усяго больш за 30 чалавек атрымалі траўмы[14].
Адразу ж пасля пачатку атакі ізраільскі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху выступіў са зваротам да народа і даў абяцанне «спакойна і рашуча» абараніць краіну ад любой пагрозы[4]. Па ўсёй тэрыторыі Ізраіля была абвешчаная паветраная трывога[15]. Ноччу 14 красавіка іарданскія сістэмы СПА, знішчальнікі ВПС ЗША, ВПС Іарданіі[16], ВПС Вялікабрытаніі і ВПС Ізраіля пачалі перахоп дронаў[17].
Да 12:00 14 красавіка ўдары прыпынены[4].
19 красавіка Ізраіль нанёс удары ў адказ.
Ліван, Егіпет, Ірак, Іарданія, Сірыя і Ізраіль закрылі сваю паветраную прастору[18][19][20].
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак асудзіў ракетную атаку[21]. Канада таксама асудзіла напад, а ЗША заявілі, што падтрымаюць афіцыны Тэль-Авіў[22].
Афіцыйны Тэгеран прыгразіў атакаваць ваенныя базы ЗША, калі яны ўмяшаюцца[23][24].