Апломб (фр.: aplomb — літаральна раўнавага) у харэаграфіі — упэўненая, свабодная манера выканання, уменне захоўваць у раўнавазе ўсе часткі цела. Тэрмін «апломб» ідзе ад прыёмаў віртуознай тэхнікі танца 18 стагоддзя — «рабіць апломб» значыла заставацца ў раўнавазе на паўпальцах некалькі тактаў; у 1-й трэці 19 стагоддзя — устойлівасць на кончыках пальцаў.