Апракас

Апракас (стар.-грэч.: ἄπρακτος — які не робіць, святочны) — разнавіднасць Евангелля або Апостала, інакш названая «Тыднёвым Евангеллем (Апосталам)» або «Богаслужбовым Евангеллем (Апосталам)», у якой тэкст арганізаваны не ў кананічным парадку, устаноўленым на Лаадыкійскім саборы, а каляндарна, згодна з тыднёвымі царкоўнымі чытаннямі, пачынаючы з Велікоднага тыдня. Апракосами з'яўляюцца многія старажытныя славянскія евангельскія рукапісы: Савіна кніга, Астрамірава евангелле, Архангельскае евангелле і іншыя.

У сучаснай практыцы ні Рускай праваслаўнай царквы, ні стараверскіх цэркваў апракасы не ўжываюцца. Як у богаслужбовым Евангеллі, так і ў Апостале тэксты ідуць у кананічным парадку.

У найноўшай літаратуры часам супрацьпастаўляюцца праваслаўныя і каталіцкія варыянты падобных кніг; пры гэтым назва «евангелле-апракас» захоўваецца за тэкстамі праваслаўнай традыцыі, а каталіцкія кнігі называюць евангеліярыямі або евангелістарыямі (для евангельскіх тэкстаў) і лекцыянарыямі (для зборнікаў ўсіх біблейскіх чытанняў).

Парадак чытанняў

[правіць | правіць зыходнік]

У цэлым парадак чытанняў у евангеллях-апракасах адпавядае парадку чытанняў грэчаскай праваслаўнай царквы (гл. спасылку), за рэдкімі выключэннямі.

Прыкладна парадак чытанняў можна выкласці наступным чынам: