Апрош, мн. апрошы (фр.: approches «подступы») — вузкія і глыбокія зігзагавідныя равы, якія выкопваліся для паступовага бяспечнага збліжэння з праціўнікам пры аблогах крэпасцяў і ўмацаваных пазіцый, а таксама для скрытых зносінаў паміж паралелямі (траншэямі).
Апрошы шырока выкарыстоўваліся ў 15—19 ст. Для процідзеяння ім абаронцы выкопвалі контр-апрошы.