Арак (напой)

Арак
араб. عَرَق‎‎
Мацунак 40
Тып Алкагольныя напоі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арак (араб. عرق‎‎) — моцны (60 % аб.) алкагольны напой. Слова арак у многіх азіяцкіх народаў азначае моцныя алкагольныя напоі ўвогуле, у тым ліку гарэлку.

Арак атрымліваюць пры дыстыляцыі меласы з цукровага трыснягу або з рысавага сусла (Ява), або меласы, рысавага сусла і соку гэтак званай цукровай пальмы Arenga saccharifera (Цэйлон, Тайланд, Індыя). У розных варыянтах распаўсюджаны на Блізкім Усходзе, у Сярэдняй Азіі і інш. У Еўропу мода на арак завезеная з сучаснай Інданезіі галандцамі, якія пілі яго з фруктовымі сокамі. Смакам і спосабамі ўжытку нагадвае ром. Дадаецца ў дражджовую бабу, уваходзіць у склад кактэйляў, пуншаў і г. д. У канцы XVIII — XIX ст. быў досыць папулярным ў шляхецкім асяроддзі, дадаваўся ў гарбату і чорную каву, соусы для мяса і птушкі, лічыўся адным з 5 алкагольных напояў, якія абавязкова мусяць быць у паважным доме. «Літоўская гаспадыня» падае спосаб імітацыі араку з перагнанай жытнёвай гарэлкі, падфарбаванай карамеллю.