Араканскія горы | |
---|---|
Краіна | |
Найвышэйшая вяршыня | Вікторыя |
Вышыня | 3094 м |
Араканскія горы, Ракхайн, Аракан-Йома (англ.: Arakan Yoma, Arakan Range, Rakhine Range, Rakhine Yoma, Arakan Yoma, Rakhine Roma, Arakan Roma) — горы на захадзе паўвостравава Індакітай, у М’янме, паміж узбярэжжам штата Ракхайн і Іравадзійскай раўнінай. Горная сістэма працягнуліся ад мыса Мадзін (Негрэйс) на поўдні да штата Маніпур (Індыя) на поўначы, яна ўключае горы Нага , Чынскія горы , Паткайскі хрыбет і Лушайскія горы .[1]
Араканскія горы ўтварыліся ў выніку сутыкнення Індастанскай і Еўразійскай літасферных пліт. Яны ўяўляюць сабой сярэднявышынныя складкава-глыбавыя горы альпійскай складкавасці. Паралельныя мерыдыянальныя хрыбты з вострымі і стромкімі схіламі, падзеленыя эразійна-тэктанічнымі далінамі на поўначы, пераходзяць на поўдні ў нізкагорныя ланцугі спадзістых узвышшаў вышынёй 150—200 метраў. Складзены са сланцаў, кварцытаў, пясчаніку, па перыферыі — з асадкавых парод. Карысныя выкапні: волава, вальфрам, свінец, золата, срэбра, каштоўныя камяні.
Горныя ланцугі працягнуліся прыкладна на 950 км,[1] з якіх прыкладна 400 км складаюць уласна горы. Найвышэйшым пунктам з’яўляецца гара Вікторыя вышынёй 3053 метры.[2]
Араканскія горы з’яўляюцца бар’ерам на шляху паўднёва-заходніх мусоннаў, што робіць іх ўсходнія схілы сушэй.[1]
На заходніх наветренных схілах пануюць трапічныя вільготныя вечназялёныя лясы, на ўсходніх — лістападныя ці́кавыя лясы да вышыні 1000 м, вышэй — вечназялёныя дубовыя і сасновыя.[3]
У гарах размешчаны экарэгіён горныя лясы Чынскіх і Араканскіх гор , якія з’яўляюцца домам для папуляцыі сланоў, а таксама чарапахі Heosemys depressa, якой пагражае знікненне.[4]
Араканскія горы перасякаюць па маршруце Нгапэ (англ.: Ngape) — Мінбу і дарозе з Таўнгап (англ.: Taungup) у П’яй на Іравадзі.
Паколькі Араканскія горы аддзяляюць Ракхайнскае ўзбярэжжа ад астатняй Бірмы, яны здаўна служылі бар’ерам паміж жыхарамі цэнтральнай Бірмы і тымі, хто жыў на Індыйскім субкантыненце. Гэта адыграла ролю ў адрозненні прамысловага і культурнага развіцця ракхайнцаў ад бірманцаў. Араканскія горы таксама служылі бар’ерам, які абцяжарваў бірманскія ўварванні, дазваляючы Аракану развівацца як асобнай палітычнай адзінцы. Прыбярэжныя гарады, такія як М’яу-У і Вейтхалі , складалі ядро Араканскай цывілізацыі.