Аранжавая

Аранжавая
англ. Orange River
Характарыстыка
Даўжыня 2200 км
Басейн 973 тыс. км²
Расход вады 800 м³/с
Вадацёк
Выток Драконавыя горы
 • Каардынаты 28°53′48″ пд. ш. 29°01′05″ у. д.HGЯO
Вусце Атлантычны акіян
 • Каардынаты 28°37′51″ пд. ш. 16°27′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян

Краіна
physical
Аранжавая
Аранжавая
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рака Аранжавая на поўдзень ад Рош-Піны

Аранжавая (англ.: Orange River, афр.: Oranjerivier) — рака ў паўднёвай Афрыцы.

Бярэ пачатак у Драконавых гарах на мяжы ПАР і Лесота, працякае па тэрыторыі Намібіі і ўпадае ў Атлантычны акіян. Даўжыня ракі 2200 км, плошча вадазбору 973 тыс. км².

Найбуйнейшы прыток — рака Вааль. Сярод прытокаў — Малопа, Фіш.

На рацэ Аранжавая размяшчаецца вядомы 146-метровы вадаспад Аўграбіс (ПАР).

Некаторыя з самых ранніх дакаланіяльных жыхароў называлі раку ǂNūǃarib, маючы на ўвазе яе чорны колер, а часам і проста Kai !Arib («Вялікая рака»), адкуль паходзіць афрыкаанская версія Gariep і ранняя галандская назва Groote Rivier, што азначае «Вялікая рака»[1]. Рака была названа Аранжавай ракой палкоўнікам Робертам Горданам, камандзірам гарнізона Аб’яднанай Ост-Індскай кампаніі (VOC) у Кейптаўне, падчас паездкі ва ўнутраныя раёны ў 1779 годзе Гордан назваў раку ў гонар Вільгельма V Аранскага.

Папулярнае, але няправільнае меркаванне: рака была названа ў гонар нібыта аранжавага колеру вады, у адрозненне ад колеру яе прытока — ракі Вааль, якая сама паходзіць ад назвы «ǀHaiǃarib» «бледная рака» («вааль» з афрыкаанс азначае «бледны» ці «шэры»). Пасля падзення рэжыму апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы імя «Гарыеп» часцей выкарыстоўваецца ў афіцыйнай стылістыцы, назва «Аранжавая» мае большае міжнароднае прызнанне.

Панарама, з пагорка з відам на выгіб ракі, які быў заліты паводкай з-за дажджоў

Жывёльны свет

[правіць | правіць зыходнік]
Labeobarbus aeneus — папулярная спартыўная рыба, эндэмічная для сістэмы Аранжавай — Вааля

Рака Аранжавая мае адносна мізерную разнастайнасць відаў. У выніку даследвання 2011 года з 13 762 рыб выяўлена толькі 16 відаў. Тры з іх — сазан, мазамбікская тыляпія і гамбузія — не карэнныя. Яшчэ адзін экзатычны від, стронга радужная, сустракаецца ў вярхоўях рэк Лесота.

Вялікія жывёлы

[правіць | правіць зыходнік]

У рацэ Аранжавая няма буйных жывёл. Яна працякае за межамі арэала нільскага кракадзіла, і хоць бегемотаў калісьці было шмат, іх знішчылі на палявалях ў 1800-х гадах.

Двайныя вадаспады ў нацыянальным парку Аўграбіс

Зноскі

  1. Earle, Anton et al. (2005), A preliminary basin profile of the Orange/Senqu River (pdf) Архівавана 28 лютага 2008., African Centre for Water Research, retrieved 30 June 2007