Арас Вернэ

Арас Вернэ
фр.: Horace Vernet
Род дзейнасці мастак, фатограф, ваенны, графік, рысавальнік
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1789(1789-06-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1863(1863-01-17)[1][4][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Carle Vernet[d]
Дзеці Louise Vernet[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арас Вернэ (фр. Emile Jean Horace Vernet; 30 чэрвеня 1789, Парыж — 17 студзеня 1863, Парыж) — французскі мастак і дыпламат. Прадстаўнік вядомай мастацкай дынастыі, сын мастака Карла Вернэ і ўнук мастака Клода Вернэ.

Арас Вернэ нарадзіўся 30 чэрвеня 1789 года ў горадзе Парыжы; сын мастака Карла Вернэ, вучыўся ў бацькі. Зрабіў бліскучую кар’еру мастака і дыпламата, уваходзіў у палітычную эліту краіны як пры Банапарце, так і падчас Рэстаўрацыі. Быў дырэктарам Французскай акадэміі ў Рыме (1829—1835). Пабываў разам з французскім войскам у Алжыры (1833), у 1836 і 1842—1843 прыязджаў з дыпламатычнымі даручэннямі ў Расію, дзе напісаў некалькі карцін па заказах двара.

Вернэ атрымаў шырокую вядомасць як аўтар патэтычных батальных палотнаў (у тым ліку вялізных кампазіцый — Узяцце Танжэра, карціны бітваў: пры Фрыдландзе, Ене, Ваграме і Фантэнуа і інш., — створаных у 1830-я і 1850-я гады па замове Луі Філіпа і Напалеона III і якія захоўваюцца ў Версалі).

Яго паўночнаафрыканскія матывы аказалі вялікі ўплыў на развіццё арыенталізму.

Зноскі

  1. а б Horace Vernet
  2. Emile Jean Horace Vernetministère de la Culture.
  3. а б Horace Vernet // https://www.boijmans.nl/en/collection/artists/18433 Праверана 19 красавіка 2024.
  4. Horace Vernet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  6. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.