Пасёлак гарадскога тыпу
Арбаж
|
Арбаж (руск.: Арба́ж) — пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр Арбажскага раёна Кіраўскай вобласці Расіі. Размешчаны на абодвух берагах ракі Шуван. Заснаваны ў 1765 годзе перасяленцамі з заходніх губерняў Расіі як вёска. З 1929 года — раённы цэнтр. У 1956 годзе атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу. Перапрацоўка лесапрадуктаў. Хлебазавод.