Арбітай пахавання лічыцца арбіта, вышыня якой на 200 кіламетраў перавышае вышыню геастацыянарнай арбіты. На арбіту пахавання адпраўляюцца зношаныя арбітальныя апараты для памяншэння імавернасці сутыкненняў і вызвалення месца на геастацыянарнай арбіце.
Для кожнага апарата арбіта разлічваецца асобна, мінімальны перыгей вылічваецца па формуле:
дзе з'яўляецца ціскам сонечнага выпраменьвання, каэфіцыент якога — звычайна паміж 1,2 і 1,5, з'яўляецца адносінамі плошчы [м²] да масы [кг] гэтага аб'екта. Гэта формула ўключае каля 200 км для геастацыянарнай арбіты, у гэтыя 200 кіламетраў таксама закладзена вышыня для манеўраў на арбіце. Яшчэ 35 кіламетраў запасу зроблена для забеспячэння бяспекі ў сувязі з уздзеяннем гравітацыйных адхіленняў (у першую чаргу сонечных і месяцавых) на спадарожнікі.
Нізкаарбітальныя ваенныя разведвальныя спадарожнікі з ядзернай энергетычнай устаноўкай выкарыстоўваюць ніжэйшыя арбіты пахавання (nuclear graveyard orbit, каля 650—1000 км[1]). На гэтыя арбіты адпраўляецца актыўная зона ядзернага рэактара пасля заканчэння яе працы. Тэрмін жыцця на гэтых арбітах складае парадку 2 тыс. гадоў.