Арва Пярт | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 11 верасня 1935[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | |
Жонка | Нора Пярт[d][8][9] |
Дзеці | Michael Pärt[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, музыкант, кампазітар |
Жанры | сімфонія, contemporary classical music[d], мінімалізм[d] і рэлігійная музыка[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
arvopart.ee (эст.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́рва Пярт (эст.: Arvo Pärt, [ˈɑrvo ˈpært]; нар. 11 верасня 1935, Пайдэ, Эстонія) — эстонскі кампазітар класічнай і сакральнай музыкі[10]. З канца 1970-х гадоў Пярт працуе ў мінімалістычным стылі, які ўключае ўласна ім вынайдзеную тэхніку, тынтынабулі . Яго музыка часткова натхнёна грыгарыянскімі спевамі.
Нарадзіўся ў павеце Ярвамаа, выхоўваўся мацерай і айчымам у Ракверэ ў паўночнай Эстоніі. Пачаў іграць на фартэпіяна дома, у 1954 годзе пайшоў вучыцца ў талінскую сярэднюю музычную школу, але ўжо праз год пайшоў у армію, дзе ў ансамблі граў на габоі і ўдарных. У Талінскай кансерваторыі вывучаў кампазіцыю ў Хейна Элера. Яшчэ студэнтам стаў рабіць музыку для кіно і тэатра. У 1950-х гадах ён таксама напісаў першы вакальны твор — кантату «Meie aed» («Наш сад») для дзіцячага хору і аркестра. Скончыў кансерваторыю ў 1963. У 1957—1967 працаваў гукапрадзюсарам на Эстонскім радыё.
Старшыня Саюза кампазітараў СССР Ціхан Хрэннікаў раскрытываў Арва Пярта за прымяненне серыялізму ў творы «Некралог» (1960) і «пападанне пад замежныя ўплывы», што, аднак, не перашкодзіла Пярту атрымаць першую прэмію зладжанага Саюзам кампазітараў конкурсу, у якім спаборнічалі 1200 твораў. У 1970 годзе творца замест складання ўласных кампазіцый вывучаў сярэдневяковую і рэнесансную музыку. Прыблізна ў той самы час ён перайшоў з лютэранства ў праваслаўе[11].
У 1980 годзе, пасля працяглай барацьбы з наменклатурай, ён атрымаў дазвол на выезд з СССР усёй сям’ёй. Спачатку пасяліўся ў Вене, дзе прыняў аўстрыйскае грамадзянства, а ў 1991 годзе пераехаў у Берлін. На пераломе XX—XXI стагоддзяў Пярт вярнуўся ў Эстонію і жыве паміж Талінам[12] і Берлінам[13]. Вольна гаворыць па-нямецку і мае нямецкае грамадзянства[14][15][16].