Арвід Карлсан | |
---|---|
шведск.: Arvid Carlsson | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1923[1][2][…] |
Месца нараджэння | Упсала, Швецыя |
Дата смерці | 29 чэрвеня 2018[3][4][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Gottfrid Carlsson[d] |
Род дзейнасці | урач, нейрабіёлаг, фармаколаг, фармацэўт, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія, біялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | Лундскі ўніверсітэт |
Вядомы як | даследчык дафаміну |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (2000) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арвід Карлсан (шведск.: Arvid Carlsson, 25 студзеня 1923, Упсала, Швецыя — 29 чэрвеня 2018, Гётэбарг, Швецыя) — шведскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе за даследаванні ўласцівасцяў нейрамедыятара дафаміну і яго ўздзеяння на пацыентаў з хваробай Паркінсона.[6]
Нарадзіўся ва Упсале ў сям’і гісторыка Готфрыда Карлсана. Скончыў Лундскі ўніверсітэт у 1951 годзе, дзе і працаваў. У 1944 годзе падчас вучобы удзельнічаў у прафесійным медыцынскім аглядзе групы зняволеных нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, вызваленых дзякуючы ініцыятыве Фолькэ Бернадота, члена шведскай каралеўскай сям’і.
Служыў у шведскіх узброеных сілах.
З 1959 года прафесар Гётэборгскага ўніверсітэта[7] (у 1959—1989 гадах загадчык кафедры).
Аўтар навуковых прац па праблемах перадачы імпульсаў у нервовай сістэме.
Выявіў, што важным рэчывам-пасрэднікам для работы мозга з’яўляецца дафамін, які раней лічыўся крыніцай другога вядомага пасрэдніка — норадрэналіну. У 1957 годзе даказаў, што дафамін выконвае ролю нейрамедыятара.[8][9]
Член Каралеўскай шведскай АН (1975), замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996).
Карлсан выступае супраць фтаравання пітной вады.[10][11] Ён прыняў удзел у дыскусіі ў Швецыі, дзе дапамог пераканаць парламент, што фтараванне вады незаконна згодна з этыкай. Ён лічыць, што фтараванне вады парушае сучасныя фармакалагічныя прынцыпы, якія паказваюць, што медыкаменты павінны быць адаптаваныя да фізічных асобаў.[12]
Арвід Карлсан на Вікісховішчы |