Аргентыт | |
---|---|
Формула | Ag2S |
Прымесь | Cu, Pb, Fe |
Сінгонія | кубічная |
Крышталічная рашотка | a = 4.89 Z = 2 V = 116.93 Den(Calc)= 7.04 |
Крышталічная рашотка | a = 4.89 Z = 2 V = 116.93 Den(Calc)= 7.04 |
Колер | ад свінцова-шэрага да чорнага |
Колер рысы | цёмна-шэры (бліскучы) |
Бляск | металічны |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 2—2,5 |
Спайнасць | недасканалая |
Злом | няроўны, ракавісты |
Шчыльнасць | 7,2—7,4 г/см³ |
Аргенты́т, сярэбраны бляск[1], сярэ́браны блішча́к[2] — мінерал класа сульфідаў, паліморфная высокатэмпературная (вышэй за 179 °С[3]) мадыфікацыя сульфіда серабра Ag2S. Прымешкі медзі, свінцу, жалеза і інш. Упершыню апісаны ў 1855[3] годзе.
Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае агрэгаты, плёнкі, пражылкі, украпанні. Колер ад свінцова-шэрага да чорнага. Цвёрдасць 2—2,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,2—7,4 г/см³. Змяшчае 87,06 % серабра і 12,94 % серы[4]. Раствараецца ў азотнай кіслаце з выдзяленнем серы.
Даволі рэдкі ў прыродзе мінерал[1]. Сустракаецца ў гідратэрмальных жылах радовішчаў сярэбраных рудаў у Рудных гарах (Германія, Чэхія), у Нарвегіі, ЗША (Невада), Мексіцы, Перу[3].
Аргентыт на Вікісховішчы |