Аргенціна на Алімпійскіх гульнях

Сцяг, які выкарыстоўваўся на Гульнях
Код МАК:ARG
НАК:Алімпійскі камітэт Аргенціны
Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях
Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях

Аргенціна дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях у 1900 годзе і за ўвесь час не прымала ўдзел толькі тры разы: на Гульнях 1904 года ў Сент-Луісе, Гульнях 1912 года ў Стакгольме і Гульнях 1980 года ў Маскве (Аргенціна байкатавала летнія Алімпійскія гульні). На зімовых Алімпійскіх гульнях Аргенціна дэбютавала ў 1928 годзе ў Санкт-Морыцы і потым прапусціла зімовыя Гульні тройчы: у 1932, 1936 і 1956 гадах. З 1960 года аргенцінскія спартоўцы ўдзельнічаюць ва ўсіх зімовых Гульнях.

За час свайго ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях нацыянальная зборная Аргенціны заваявала 77 медалёў, пры гэтым яны ўсе былі заваяваны ў летніх відах спорту. Прыкладна трэць узнагарод (24) прыпадае на спаборніцтвы па боксе, а яшчэ 10 былі заваяваны ў парусным спорце. Нацыянальны Алімпійскі камітэт Аргенціны ўтвораны ў 1923 годзе.

Самымі тытулаванымі спартсменамі ў гісторыі Аргенціны з’яўляюцца хакеістка на траве Лусіяна Аймар і яхтсмен Карлас Эспінола на рахунку кожнага з якіх па 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі.

Табліца медалёў

[правіць | правіць зыходнік]

Летнія Алімпійскія гульні

[правіць | правіць зыходнік]
Гульні Спартсменаў Золата Срэбра Бронза Усяго Месца
Грэцыя 1896 Афіны не брала ўдзел
Францыя 1900 Парыж 1 0 0 0 0
Злучаныя Штаты Амерыкі 1904 Сент-Луіс не брала ўдзел
Вялікабрытанія 1908 Лондан 1 0 0 0 0
Швецыя 1912 Стакгольм не брала ўдзел
Бельгія 1920 Антверпен 1 0 0 0 0
Францыя 1924 Парыж 77 1 3 2 6 16
Нідэрланды 1928 Амстэрдам 81 3 3 1 7 12
Злучаныя Штаты Амерыкі 1932 Лос-Анджэлес 32 3 1 0 4 11
Трэці рэйх 1936 Берлін 51 2 2 3 7 13
Вялікабрытанія1948 Лондан 199 3 3 1 7 13
Фінляндыя1952 Хельсінкі 123 1 2 2 5 19
Аўстралія 1956 Мельбурн 28 0 1 1 2 29
Італія 1960 Рым 91 0 1 1 2 30
Японія 1964 Токіа 102 0 1 0 1 30
Мексіка 1968 Мехіка 89 0 0 2 2 41
Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) 1972 Мюнхен 92 0 1 0 1 33
Канада 1976 Манрэаль 69 0 0 0 0
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 1980 Масква не брала ўдзел
Злучаныя Штаты Амерыкі 1984 Лос-Анджэлес 82 0 0 0 0
Паўднёвая Карэя 1988 Сеул 118 0 1 1 2 35
Іспанія 1992 Барселона 84 0 0 1 1 54
Злучаныя Штаты Амерыкі 1996 Атланта 178 0 2 1 3 54
Аўстралія 2000 Сідней 143 0 2 2 4 57
Грэцыя 2004 Афіны 152 2 0 4 6 38
Кітай 2008 Пекін 137 2 0 4 6 35
Вялікабрытанія 2012 Лондан 142 1 1 2 4 42
Бразілія 2016 Рыа-дэ-Жанэйра 213 3 1 0 4 27
Японія 2020 Токіа 175 0 1 2 3 72
Францыя 2024 Парыж 136 1 1 1 3 52
Усяго 22 27 31 80

Зімовыя Алімпійскія гульні

[правіць | правіць зыходнік]
Гульні Спартсменаў Золата Срэбра Бронза Усяго Месца
Швейцарыя 1928 Санкт-Морыц 10 0 0 0 0
1932–1936 не брала ўдзел
Швейцарыя 1948 Санкт-Морыц 9 0 0 0 0
Нарвегія 1952 Осла 12 0 0 0 0
Італія 1956 Карціна-д’Ампеца не брала ўдзел
Злучаныя Штаты Амерыкі 1960 Скво-Велі 6 0 0 0 0
Аўстрыя 1964 Інсбрук 12 0 0 0 0
Францыя 1968 Грэнобль 5 0 0 0 0
Японія 1972 Сапара 2 0 0 0 0
Аўстрыя 1976 Інсбрук 8 0 0 0 0
Злучаныя Штаты Амерыкі 1980 Лэйк-Плэсід 13 0 0 0 0
Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія 1984 Сараева 18 0 0 0 0
Канада 1988 Калгары 15 0 0 0 0
Францыя 1992 Альбервіль 20 0 0 0 0
Нарвегія 1994 Лілехамер 10 0 0 0 0
Японія 1998 Нагана 2 0 0 0 0
Злучаныя Штаты Амерыкі 2002 Солт-Лэйк-Сіці 11 0 0 0 0
Італія 2006 Турын 9 0 0 0 0
Канада 2010 Ванкувер 7 0 0 0 0
Расія 2014 Сочы 7 0 0 0 0
Паўднёвая Карэя 2018 Пхёнчхан 7 0 0 0 0
Кітай 2022 Пекін 6 0 0 0 0
Усяго 0 0 0 0