Арджэш (рум.: Județul Argeș) — румынскі жудзец у рэгіёне Валахія. Размешчаны ў цэнтры краіны, у Паўднёвых Карпатах. На тэрыторыі жудзеца размешчана гара Малдавяну (2544 м) — найвышэйшы пункт Румыніі.
Мяжуе з жудзецамі Дымбавіца — на ўсходзе, Вылча і Олт — на захадзе, Сібіу і Брашоў — на поўначы і Тэлеарман — на поўдні. У жудзецы знаходзяцца 3 муніцыпіі, 4 гарады і 95 камун.