Горад
| ||||||||||||||||
Арду (турэцк.: Ordu) — горад у паўночнай Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Арду, порт на Чорным моры. 136 тыс. жыхароў (2008).
«Арду» па-турэцку азначае «армія» (адсюль: арда ў беларускай мове, horde — у англійскай) і паходзіць ад таго ж цюркскага кораня, што і урду (першапачаткова Zaban-e-Urdu-e-Mualla — «мова ўзнёслай арміі» — афіцыйная мова Пакістана). Такое імя горад атрымаў у 15 стагоддзі з-за таго, што быў штаб-кватэрай арміі Асманскай імперыі.
Сучасны Арду — эканамічна развіты горад, цэнтр прамысловасці па перапрацоўцы ляснога арэха.