Ардэны Ardennes | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 08 |
Рэгіён: | Шампань — Ардэны |
Акруг: | 4 |
Кантонаў: | 37 |
Камун: | 463 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 75-е месца |
-1999 | 290 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 55 чал/км² |
Плошча: | 5229 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ардэны (фр.: Ardennes) — дэпартамент на паўночным усходзе Францыі, на мяжы з Бельгіяй, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Шампань-Ардэны. Парадкавы нумар — 8. Адміністрацыйны цэнтр — Шарлевіль-Мезьер. Насельніцтва — 290 тыс. чалавек (75-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 6229 км². Праз дэпартамент працякае рака Мез.
Дэпартамент уключае 4 акругі, 37 кантонаў і 463 камуны.
Ардэны — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Утвораны на тэрыторыі былых правінцый Шампань, Аргона.