Аркадзь Аркадзьевіч Бабчанка | |
---|---|
руск.: Аркадий Аркадьевич Бабченко | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1977 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, ваенны карэспандэнт |
Прэміі |
Дэбют[d] (2001) прэмія Тухольскага[d] (2015) |
![]() | |
![]() |
Аркадзь Аркадзьевіч Бабчанка (18 сакавіка 1977, Масква) — расійскі пісьменнік, журналіст, ваенны карэспандэнт, выдавец.
У 1995 годзе прызваны ў армію, служыў на Паўночным Каўказе ў войсках сувязі, прымаў удзел у Першай чачэнскай вайне. Звольнены ў запас у 1997 годзе.
Скончыў юрыдычны факультэт Сучаснага гуманітарнага ўніверсітэта з дыпломам бакалаўра юрыспрудэнцыі па міжнародным праве.
Пасля пачатку другой чачэнскай вайны падпісаў кантракт з узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі і прымаў удзел у баявых дзеяннях. Служыў сувязістам, пасля ў мотастралковых войсках, пасля камандзірам разліку ў гранатамётным узводзе.
У 2000 годзе звольнены ў запас у званні гвардыі старшыны.
У тым самым годзе заняўся журналістыкай. Быў карэспандэнтам «Новай газеты», пазней — ваенным карэспандэнтам падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 годзе.
У сакавіку 2012 года супраць Бабчанкі была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 212 Крымінальнага кодэксу Расійскай Федэрацыі (заклікі да масавых беспарадкаў) у сувязі з публікацыяй запіса аб магчымай тактыцы «за сумленныя выбары»[2].
Выдавец часопіса «Искусство войны»[3].
У 2017 годзе Бабчанка пакінуў Расію. У снежні 2016 года ён адмовіўся выказваць спачуванні родным і блізкім загінулых пры крушэнні самалёта Ту-154 Міністэрства абароны Расіі над Чорным морам. Ён патлумачыў гэта тым, што ахвяры авіякатастрофы, якія накіроўваліся ў Сірыю, як выказаўся журналіст, «спявалі і скакалі ў падтрымку» расійскіх уладаў. Пасля гэтага калумніст «Комсомольской правды» Анатоль Жыхароў заклікаў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да Бабчанкі, а дэпутат Дзярждумы Расіі Віталь Мілонаў прыгразіў журналісту пазбаўленнем грамадзянства[4].
Жыў у Празе[5][6]. У ліпені 2017 году жыў у Ізраілі[7], са жніўня 2017 па май 2018 года ў Кіеве[8][9].
З кастрычніка 2017 па май 2018 года вёў праграму «Prime: Бабченко» на крымскататарскім украінскім тэлеканале ATR[10].
29 мая 2018 года знаёмыя і сваякі паведамілі, што пры ўваходзе ў яго кіеўскую кватэру ў Дняпроўскім раёне невядомыя выпусцілі яму ў спіну некалькі куль, у той час як жонка Бабчанкі была ў ваннай[11][12]. Сам Бабчанка нібыта памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу. 30 мая, выступаючы на прэс-канферэнцыі, кіраўнік СБУ Васіль Грыцак заявіў аб тым, што Бабчанка жывы; па словах Грыцака, даведаўшыся пра падрыхтоўку забойства, супрацоўнікі СБУ арыштавалі меркаванага забойцу, а само забойства інсцэніравалі, каб выйсці на таго, хто замаўляў злачынства[13]. І кілер і арганізатар — украінскія грамадзяне, якіх па словах СБУ завербавалі расійскія спэцслужбы. Сам Бабчанка таксама выступіў на гэтай прэс-канфэрэнцыі. Пазней з’явіліся ролікі затрымання арганізатара і відэа перадачы грошай[14][15].
Жанаты, мае дачку[16].
![]() |
Нагадаю, што Расійская Федэрацыя акупавала 20% тэрыторыі Грузіі, якія і дагэтуль акупаваныя. Расійская Федэрацыя акупавала і анексавала Крым, акупавала Данецк. Я мяркую, што наступнай будзе Беларусь. Калі гэта атрымаецца, калі Расія далучыць, акупіруе, ці створыць нейкую саюзную дзяржаву з Беларуссю, то тады вайна ў Еўропе становіцца практычна непазбежнай. Таму, самае галоўнае, што зараз трэба зрабіць: сусветная супольнасць павінна зразумець, з кім яна мае справу, павінна дакладна ўяўляць, што сабой уяўляе пуцінская Расія.[17][18] | ![]() |