Аркадзь Бейнусавіч Мігдал | |
---|---|
руск.: Аркадий Бенедиктович Мигдал | |
![]() | |
Дата нараджэння | 26 лютага (11 сакавіка) 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1991 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, пісьменнік-дакументаліст, вучоны-ядзершчык, папулярызатар навукі |
Навуковая сфера | ядзерная фізіка, фізіка[2], Ядзерная рэакцыя[2], iанізацыя[2], тэарэтычная фізіка[3] і папулярызацыя навукі[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук і акадэмік АН СССР[d] (1966) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мацвей Пятровіч Бранштэйн[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Аркадзь Бенядзіктавіч (Бейнусавіч) Мігда́л (11 сакавіка 1911, Ліда — 9 лютага 1991, Масква) — савецкі фізік-тэарэтык.
Аркадзь Бейнусавіч Мігдал нарадзіўся на Беларусі. У Першую сусветную вайну, чатырохгадовым, разам з бацькамі ўцёк ад немцаў у Пецярбург. Пасля заканчэння школы паступіў у Ленінградскі ўніверсітэт, адкуль яго выгналі ў 1931 годзе за «непралетарскае паходжанне». У 1933 годзе быў арыштаваны, яго выпусцілі праз семдзесят дзён.
У канцы 1930-х гадах будучы акадэмік заняўся разглядам праблемы ўзаемадзеяння нейтронаў з атамамі. У выніку ім быў развіты арыгінальны метад «устрэсвання», які прынёс аўтару заслужаную вядомасць.
У 1943—1945 гадах А. Б. Мігдал працаваў у Інстытуце фізічных праблем Акадэміі навук СССР, з 1944 года прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. У 1945—1971 гадах у Інстытуце атамнай энергіі. У 1947 годзе быў апанентам на абароне кандыдацкай дысертацыі А. Дз. Сахаравым. З 1971 года працуе ў Інстытуце тэарытычнай фізікі АН СССР.
Член-карэспандэнт АН СССР (1953), акадэмік АН СССР (1966).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.
А. Б. Мігдал — заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізіцы і фізіцы металаў. Развіў тэорыю дыпольнага і квадрапольнага выпраменьвання ядраў і тэорыю іанізацыі атамаў пры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага рассейвання на тармазное выпраменьванне і развіў метад рашэння квантавай задачы многіх целаў. Дастасаваў тэорыю звышправоднасці да пытанняў будовы ядраў і вылічыў моманты інерцыі цотных і няцотных ядраў. Развіў колькасную тэорыю ядра, заснаваную на прымяненні метадаў квантавай тэорыі поля. Даследаваў праблему палярызацыі і вакууму ў моцных магнітных палях.
У навуковы ўжытак увайшлі такія азначэнні, як асаблівасць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала.