Аркадзь Натанавіч Стругацкі | |
---|---|
руск.: Аркадий Стругацкий | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | С. Бережков і С. Ярославцев |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1991[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Натан Залманавіч Стругацкі[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сінхронны перакладчык, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, перакладчык |
Гады творчасці | 1946 — 1991 |
Жанр | навуковая фантастыка |
Узнагароды | |
Подпіс | |
rusf.ru/abs/ |
Арка́дзь Ната́навіч Струга́цкі (28 жніўня 1925, Батумі — 12 кастрычніка 1991, Масква) — расійскі савецкі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык. Працаваў у суаўтарстве з братам Барысам Стругацкім.
Бацька — мастацтвазнаўца, маці — настаўніца. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны працаваў на будаўніцтве ўмацаванняў, затым — у гранатнай майстэрні. У канцы студзеня 1942 года разам з бацькам эвакуіраваўся з блакаднага Ленінграда. Цудам выжыў — адзіны з усяго вагона. У Волагдзе пахаваў бацьку. Апынуўся ў горадзе Чкалаў (цяпер — Арэнбург). У горадзе Ташла Арэнбургскай вобласці працаваў на малакапрыёмным пункце, там жа быў прызваны ў армію. Вучыўся ў Акцюбінскім артвучылішчы. Вясной 1943 года быў адкамандзіраваны ў Маскву, у Ваенны інстытут замежных моў. Скончыў яго ў 1949 годзе па спецыяльнасці — перакладчык з англійскай і японскай моў. Быў на выкладчыцкай працы ў Канскай школе ваенных перакладчыкаў, служыў дывізіённым перакладчыкам на Далёкім Усходзе. Дэмабілізаваўся ў 1955 годзе. Працаваў у «Рэфератыўным часопісе», затым рэдактарам у Дзіцячым выдавецтве і Дзяржпалітвыдаце. Апублікаваў 25 раманаў і аповесцяў, апавяданні, некалькі сцэнарыяў. Сумесна з братам прымаў удзел у напісанні сцэнарыяў і працы над фантастычнымі фільмамі, сярод якіх вылучаецца кінафільм «Сталкер» (рэжысёр — А.Таркоўскага).
Быў членам рэдкалегіі розных зборнікаў і перыядычных выданняў: «Свет прыгод», «Бібліятэка сучаснай фантастыкі», «Веды — сіла», з 1985 года — «Уральскі следапыт». Узначальваў метадычную раду па працы з КАФ пры Усесаюзным таварыстве кнігалюбаў, быў членам Усесаюзнага Савета КАФ, затым яго старшыня.
Займаў выбарныя пасады ў секцыі прозы Маскоўскага аддзялення СП РСФСР, Савеце па навукова-фантастычнай і прыгодніцкай літаратуры СП РСФСР, Савеце па фантастыцы і прыгодам СП СССР.
Меў дваіх дзяцей, унукаў. Жыў у Маскве.