Арман Фальер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Armand Fallières | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эміль Лубэ | ||||||
Пераемнік | Раймон Пуанкарэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 лістапада 1841[1][2][…] |
||||||
Смерць |
22 чэрвеня 1931[1][2][…] (89 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Clément Armand Fallières | ||||||
Жонка | Жанна Фальер[d] | ||||||
Дзеці | Андрэ Фальер[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | права[3] і палітыка[3] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арман Фальер (фр.: Armand Fallières; 6 лістапада 1841, Мезін, дэпартамент Ло і Гарона — 22 чэрвеня 1931, Лан, дэпартамент Ло і Гарона) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Францыі (Трэцяя Рэспубліка; 1906—1913).
Дзед Фальера быў кавалём, бацька — каморнікам і судовым прыставам. У палітыцы з 1870-х, у 1883 годзе непрацяглы час быў прэм'ер-міністрам, затым на працягу 16 гадоў займаў розныя міністэрскія пасты. У 1899 годзе, пасля абрання Эміля Лубэ прэзідэнтам рэспублікі, змяніў яго на пасадзе старшыні Сената, а ў 1906 годзе стаў пераемнікам Лубэ і як прэзідэнт краіны, перамогшы на выбарах Поля Думера.
Актыўна браў удзел ва ўмацаванні Антанты, але быў праціўнікам вайны з Германіяй. Фальер сустрэў афіцыйна расійскага імператара Мікалая Аляксандравіча ў Шэрбуры ў 1909 годзе. Сыходзячы з пасады ў 1913 годзе (пасля 7-гадовага тэрміну не балатаваўся на наступны), ён сказаў, маючы на ўвазе жорстка антыгерманская пазіцыю свайго пераемніка Раймона Пуанкарэ: «Я саступаю месца вайне». І праўда, 1-я сусветная вайна пачалася ўжо ў 1914 годзе.
Фальер быў актыўным праціўнікам смяротнага пакарання і на пасадзе прэзідэнта памілаваў многіх асуджаных да смяротнага пакарання.