Армін Дэйч | |
---|---|
англ.: Armin Joseph Deutsch | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1969[3] (51 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, пісьменнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, раманіст |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар |
Армін Джозэф Дэйч (англ.: Armin Joseph Deutsch, 25 студзеня 1918 — 11 лістапада 1969) — амерыканскі астраном і пісьменнік-фантаст.
Нарадзіўся ў Чыкага 25 студзеня 1918 года[4]. Атрымаў ступень бакалаўра ў Арызонскім універсітэце (1940)[4]. Паступіў у аспірантуру ў Чыкагскім універсітэце, але яго навучанне было спынена Другой сусветнай вайной[4]. У 1942—1944 гадах служыў інструктарам у школе тэхнічнай падрыхтоўкі ваенна-паветраных сіл ЗША ў Чанут-Філд, штат Ілінойс[4].
З 1944 па 1946 год працаваў памочнікам астранома ў Еркскай абсерваторыі, дзе пры дапамозе 40-дзюймовага рэфрактара займаўся даследаваннем спектраў пераменных зорак тыпу A[4][5]. У 1946 годзе абараніў у Чыкагскім універсітэце дысертацыю на тэму «A Study of the Spectrum Variables of Type A»[4], у якой апісаў шэраг новых пераменных зорак тыпу A, вызначыў перыяды для некалькіх з іх і склаў першы каталог такіх аб’ектаў[5].
Працаваў інструктарам у Агайскім дзяржаўным універсітэце (1946—1947), інструктарам (1947—1949) і выкладчыкам (1949—1950) у Гарвардскім універсітэце[4]. У 1951 годзе ўвайшоў у штат абсерваторыі Маўнт-Уілсан і Паламарскай абсерваторыі ў Пасадэне, дзе і прапрацаваў да канца жыцця[4]. Памёр 11 лістапада 1969 года[4].
Асноўныя працы ў галіне зорнай спектраскапіі. Для тлумачэння складаных змен у спектрах магнітных A-зорак прапанаваў у 1956 годзе мадэль нахільнага рататара — зоркі з моцным дыпольным магнітным полем, якая круціцца вакол восі, нахіленай адносна зямнога назіральніка. Атрымаў назіральныя доказы выцякання рэчыва з чырвоных гігантаў, ацаніў хуткасць выцякання і губляемую масу.
Аўтар навукова-фантастычных апавяданняў. Самае вядомае з якіх — «Метро пад назвай Мёбіус» — было шматразова экранізавана:
У 1970 годзе ў гонар Арміна Дэйча быў названы кратэр на Месяцы[6].