Армін ван Бюрэн | |
---|---|
нідэрл.: Armin van Buuren | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 снежня 1976[1] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Нідэрланды |
Жонка | Erika van Thiel[d][2] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | Дыджэй, музыкант, прадзюсар, кампазітар |
Інструменты | сінтэзатар, Logic Pro[d], Ableton Live[d] і Pro Tools[d] |
Жанры | Прагрэсіў-транс Апліфтынг транс |
Псеўданімы |
Armin, Armania, Amsterdance, El Guitaro, Hyperdrive Inc., Technology, Lilmotion Misteri A, Monsieur Basculant, Gimmick, The Shoeshine Factory, Wodka Wasters, Problem Boy,Red & White, Darkstar, Electrix, Gig, Perpetuous Dreamer, Rising Star, Alibi, Major League, Gaia. |
Лэйблы | Armada Music, ArminD, A State of Trance |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Армін ван Бюрэн (нідэрл.: Armin van Buuren; нар. 25 снежня 1976, Лейдэн, Нідэрланды) — нідэрландскі музыкант, дыджэй і музычны прадзюсар, які грае ў стылі транс. Дыджэй № 1 у 2007, 2008, 2009 і 2010 гадах па версіі часопіса DJ Mag. Вядучы ўласнага радыё-шоў A State of Trance (таксама пазначаецца абрэвіятурай ASOT), якое вяшчае па ўсім свеце. Адзін са стваральнікаў найбуйнейшага гуказапісвальнага лэйбла электроннай музыкі Armada Music.
Пачаў ствараць музыку ў 14-гадовым узросце, натхнёны творамі французскага кампазітара электроннай музыкі Жан-Мішэля Жара. Спачатку працаваў дыджэем у клубе «Next», ствараючы сеты, многія з якіх былі працягласцю да 6 гадзін. 18 верасня 2009 года ажаніўся з Эрыкай ван Тыель, з якой да гэтага сустракаўся 9 гадоў. Мае двух дзяцей — Фена (2011), Рэмі (2013).