Арміній | |
---|---|
Нараджэнне |
каля 17 да н.э.[1][2][…] |
Смерць |
каля 21[3][4] |
Імя пры нараджэнні | Herman[2] |
Бацька | Segimer[d][1][2][…] |
Жонка | Thusnelda[d][2] |
Дзеці | Thumelicus[d][5][6] |
Род войскаў | Армія Старажытнага Рыма[d] |
Званне | praefectus cohortis[d] |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арміній (лац.: Arminius, 16 да н.э. — каля 21 года) — правадыр германскага племя херускаў[7], які нанёс рымлянам у 9 годзе адно з найбольш сур’ёзных паражэнняў у Тэўтабургскім лесе.
У XIX стагоддзі, калі ў краінах Еўропы назіраўся рост нацыянальнай самасвядомасці, Арміній у вобразе херуска Германа стаў асобай міфалагічнай і сімвалічнай фігурай у Германіі. Гэтым перыядам датуюцца шматлікія помнікі, такія як, да прыкладу, манумент у Тэўтабургскім лесе каля г. Дэтмальда (1835—1875).
Як паведамляе старажытнарымскі гісторык Тацыт, Арміній, які нарадзіўся ў 16 годзе да н.э., быў сынам правадыра херускаў Сегімера.
Па сведчанні Тацыта, з 4 года Арміній стаў начальнікам дапаможных войскаў, якія складаліся з херускаў, вывучыў лацінскую мову і рымскую ваенную справу (Тацыт, «Аналы», II 10). Пры гэтым яму атрымалася ганаравацца звання вершніка і стаць грамадзянінам Рыма (Велей, II 118).
Каля 7—8 года Арміній вярнуўся на радзіму, дзе праз год узначаліў паўстанне супраць рымлян. У лютай бітве ў Тэўтабургскім лесе Армінію атрымалася разбіць 17, 18 і 19-ы легіёны, шэсць кагорт і тры конныя алы (Велей, II 117 1). Рымскімі войскамі ў гэтай бітве камандаваў намеснік Публій Квінтылій Вар.
Чакаючы наступных канфліктаў з Рымам, Арміній спрабаваў скласці саюз з царом племя маркаманаў Марабодам. Але Марабод адпрэчыў прапанову Армінія (Велей, II 119, 5).
У 14—15 гадах узначаліў кааліцыю германскіх плямёнаў у супрацьстаянні карным экспедыцыям пад камандаваннем Германіка. Па сведчанні Тацыта («Аналы», II 18-22), нягледзячы на рознае асвятленне гэтых падзей, найбольшым поспехам рымлян у гэтай кампаніі, як відаць, было ўзяцце ў палон жонкі Армінія Туснельды («Аналы», I 55).
У 17 годзе Арміній вёў паспяховы ваенны паход супраць Марабода, які быў вымушаны бегчы ў Багемію (Тацыт, «Аналы», II 46). Але поспех ваеннай кампаніі Армінія не быў працяглым, з прычыны таго, што ён быў вымушаны душыць супраціўленне знаці. У 21 г. н. э. Арміній быў забіты сваімі прыбліжанамі[8]; паводле Тацыта — Сегестам, бацькам сваёй жонкі Туснельды («Аналы», II 88).
Туснельда патрапіла ў палон да Германіка ў 15 годзе. У той час яна была цяжарная і ўжо ў палоне нарадзіла сына Тумеліка, які вырас у Равене. Урывак з прац Тацыта, дзе апавядаецца пра яго лёс, не дайшоў да нас. Хутчэй за ўсё, да 47 года яго ўжо не было ў жывых.
Старажытнарымскі гісторык Тацыт ганараваў Армінія, які нанёс рымлянам адно з самых сур’ёзных паражэнняў, такімі словамі:
«Бясспрэчна, ён быў вызваліцелем Германіі і, што адрознівае яго ад іншых цароў і военачальнікаў, ён кінуў рымлянам выклік, калі іх дзяржава была ў росквіце сіл, а не ў заняпадзе. У бітвах поспех не заўсёды спадарожнічаў яму, але ў вайне ён заставаўся непераможным. Пражыў ён трыццаць сем гадоў, з якіх дванаццаць доўжылася яго кіраванне. Плямёны варвараў апяваюць яго і дагэтуль…»
Оперы «Арміній» былі напісаны кампазітарамі Біберам (1692) і Гендэлем (1736).
У гонар яго названы футбольны клуб «Армінія» з горада Білефельда, размешчанага на высечаных тэрыторыях Тэўтабургскага лесу.
На нямецкай мове: