Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арол (руск.: Орёл) — горад (з 1708 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Арлоўскай вобласці. Насельніцтва 311,6 тыс. чалавек (2019). Горад размешчаны ў межах Сярэднярускага ўзвышша, на берагах ракі Акі і яе прытока Орліка.
Назва паселішча Арол ад назвы ракі Орлік. Тая лічыцца другаснай і перш мела ў аснове балцкі гідранімічны корань Arl-. У народа-этымалагічным сэнсе пазнейшы тапонім быў прыстасаваны пад назву птушкі арол[2].
Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы ракі Арлея на ўсходзе ад смаленскага Кардымава[3], азёраў Арлея на поўначы ад Віцебска і Арлейка (< Арлея) каля Полацка, прускага возера Arle[2].
Далей да гідранімічнага кораня Ar- як у назвах Арэса, Аражня (у басейне Пцічы). Ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- са значэннем «рухацца»[4].
Адпачатная балцкая назва ракі Орлік значыла «Хуткаплынная (рака)».
Заснаваны ў 1566 годзе як крэпасць для абароны паўднёвых межаў Рускай дзяржавы. У пачатку XVII ст. — адзін з ачагоў Сялянскага паўстання пад правадырствам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе ўваходзіў у склад Кіеўскай губерні, а з 1719 года — цэнтр Арлоўскай правінцыі, з 1727 года — у складзе Белгародскай губерні, з 1778 года — цэнтр Арлоўскай губерні. У XVIII—XIX стст. дваранска-купецкі горад з прадпрыемствамі па апрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, ліцейнымі і механічнымі заводамі; буйны цэнтр хлебагандлю. З 1928 года знаходзіўся ў складзе Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці, з 1934 года — у Курскай вобласці, з 1937 года — цэнтр Арлоўскай вобласці. 3 кастрычніка 1941 года быў акупаваны гітлераўскімі войскамі.
|
Беларусы з’яўляюцца чацвёртай нацыянальнасцю горада пасля рускіх, украінцаў, армян і ў агульнай колькасці жыхароў займаюць (0,28 %). У Арле нарадзіўся беларускі фізік Мікалай Сяргеевіч Акулаў.