Ароннікавыя | ||||||||||||||||
Капытнік (Calla palustris) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Araceae Juss. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Ароннікавыя, Ароідныя[3] (Araceae) — буйное сямейства аднадольных раслін, якое ўключае больш за 3000 відаў у 117[4] родах.
У сістэме класіфікацыі APG II сямейства адносіцца да парадку Шальнікакветныя (Alismatales), які ўваходзіць у клас аднадольных.
Травы, ліяны, эпіфіты, іншы раз дрэвападобныя расліны, звычайна наземныя, радзей водныя. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, у катахах, прыкрытыя лістом — покрывам, зрэдку афарбаваным, з калякветнікам або без яго, іншы раз кветкі рэдукаваны да адной тычынкі і пладалісціка; трапляюцца кветкі, паглыбленыя ў вось катаха. Гінецэй са зрослых пладалісцікаў (цэнакарпны). Завязь пераважна верхняя 1—3-гнездавая, з адным або некалькімі семязародкамі ў кожным гняздзе. Плод — ягада. Насенне з багатым эндаспермам.
Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, асабліва ў трапічных і субтрапічных краінах. На Беларусі сустракаюцца капытнік, многакарэннік, раска і інш.
Апыленне пераважна энтамафільнае.
У цяперашні час, у межах ароідных вылучаюць 8 падсямействаў[5]:
У параўнанні з больш раннімі сістэмамі ў таксанаміі сямейства адбыліся наступныя змены: падсямейства Acoroideae было вылучана ў асобнае сямейства Acoraceae; раней самастойнае сямейства Раскавыя (Lemnaceae) было ўключана ў сямейства Ароннікавыя ў рангу подсемейства.
Агульны лік родаў у сямействе — больш ста.
Вельмі вялікі ўклад у вывучэнне раслін сямейства Ароннікавыя зроблены аўстрыйскім батанікам Генрыхам Вільгельмам Шотам. Апісаныя ім роды дапоўнены скарачэннем «Schott».