Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Прафесар, Бос | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 кастрычніка 1949[1][2] (75 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | ||||||||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арсе́н Венге́р (фр.: Arsène Wenger; 22 кастрычніка 1949, Страсбур) — французскі футбольны трэнер, з 1996 па 2018 год узначальваў лонданскі «Арсенал».
Скончыў інжынерны факультэт Універсітэта Страсбура (1974), мае ступень магістра эканамічных навук. Валодае (акрамя роднай французскай, а таксама эльзаскага дыялекта) пяццю мовамі: англійскай, нямецкай, італьянскай, іспанскай і японскай.
Дэбютаваў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы ў аматарскай камандзе «Мютцыг» (AS Mutzig). Першы прафесійны кантракт падпісаў ва ўзросце 24 гадоў з клубам 2-га дывізіёна «Мюлюз» (FC Mulhouse), працягнуў кар’еру ў клубе 3-га дывізіёна «П’еро Вабан» з Страсбургу (AS Pierrots Vauban Strasbourg). На вышэйшым узроўні выступаў за «Страсбург» (RC Strasbourg), за 3 сезоны правёў ўсяго 12 матчаў. У сезоне 1978/1979 атрымаў тытул чэмпіёна Францыі.
У 1981—1994 гадах займаўся трэнерскай дзейнасцю ў Францыі: быў трэнерам моладзевай каманды «Страсбурга» (1981—1983), памагатым трэнера ў «Кане» (AS Cannes, 1983—1984). У 1984—1987 — галоўны трэнер «Нансі», у 1987—1994 — галоўны трэнер «Манака». У сезоне 1987/1988 «Манака» стаў чэмпіёнам Францыі, а ў 1992 — уладальнікам срэбных медалёў, у 1989 — фіналістам Кубка Францыі, у 1991 — уладальнікам Кубка Францыі, у 1992 — фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў.
У 1995—1996 гадах трэніраваў клуб «Нагоя Грампус Эйт» (Нагоя, Японія), які ў сезоне 1995/1996 стаў уладальнікам Кубка Імператара і Кубка Джэй-Лігі. Па выніках гэтага сезона быў прызнаны найлепшым трэнерам Японіі.
З 1996 года — галоўны трэнер клуба «Арсенал» (Англія). Пры ім клуб стаў чэмпіёнам Англіі (сезоны 1997/1998, 2001/2002, 2003/2004), уладальнікам Кубка (1997/1998, 2001/2002, 2002/2003, 2004/2005) і Суперкубка Англіі (1998/1999, 1999/2000, 2002/2003, 2004/2005), фіналістам Лігі чэмпіёнаў (2005/2006), фіналістам Кубка УЕФА (1999/2000).
Узначаліўшы «Арсенал», стварыў брыгаду адмыслоўцаў, якая займаецца пытаннямі функцыянальнай падрыхтоўкі футбалістаў. Кожны гулец атрымаў індывідуальную праграму трэніровак і аднаўленчых працэдур. Для кожнага футбаліста была таксама распрацавана адмысловая дыета. Гэтыя меры спрыялі дасягненню клубам высокіх вынікаў. Вядомы сваёй актыўнай і паспяховай селекцыйнай палітыкай — пры ім «Арсенал» актыўна набывае маладых футбалістаў, якія затым становяцца «зоркамі».
У Англіі яго клічуць «Прафесар». Першы замежны трэнер у Англіі, клуб якога выйграў нацыянальны чэмпіянат. Адзіны замежны трэнер у Англіі, каму атрымалася зрабіць «залаты дубль» — выйграць у адным сезоне і чэмпіянат, і Кубак. Першы замежны трэнер, прызнаны ў гэтай краіне «трэнерам года». У 2001 годзе адмовіўся ад паста трэнера нацыянальнай зборнай Францыі, жадаючы працягнуць працу з «Арсеналам».
У сезоне 1998/1999 стаў лаўрэатам прыза Fair play («Сумленная гульня») за тое, што адмовіўся ад перамогі ў кубкавым матчы з «Шэфілдам». Тады адзін з гульцоў «Шэфілда» атрымаў траўму, пасля чаго яго партнёр выбіў мяч за бакавую лінію, каб перапыніць гульню і дазволіць аказаць гульцу медыцынскую дапамогу. Па «джэнтэльменскіх правілах» гульцы «Арсенала» павінны былі ў гэтым выпадку аддаць мяч суперніку, але замест гэтага яны захавалі мяч у сябе і забілі гол, што не супярэчыла правілам. У выніку «Арсенал» атрымаў перамогу з лікам 2:1 (гэты гол стаў вырашальным). Арсен Венгер выступіў за перагулёўку матчу. У новым матчы «Арсенал» ізноў перамог з тым жа лікам.
Гурт Arsenal Away Boyz прысвяціў Арсену песню «(We Love You) Arsene Wenger», якая ўвайшла ў альбом гэтага гурту прысвечаны «Арсеналу» New Generation.