Арт-рок | |
---|---|
Кірунак: | Рок |
Вытокі: |
Псіхадэлічны рок Джаз Класічная музыка |
Месца і час узнікнення: | Вялікабрытанія, канец 1960-х |
Папулярнасць: | 1970—1975 |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | Сімфапрог, Кентэрберы, музыка, Спэйс-рок |
Роднасныя: |
Прагрэсіўны рок Псіхадэлічны рок Джаз-фьюжн Краўт-рок |
Вытворныя: | Неа-прагрэсіў, Прагрэсіўны метал |
Гл. таксама: | |
Прагрэсіўны рок |
Арт-рок (англ.: art rock) — гэта тэрмін, які пазначае кірунак рок-музыкі, які характарызуецца меладычнымі, гарманічнымі або рытмічнымі эксперыментамі, а таксама вялікай колькасцю мастацкіх выяў у тэкстах песень. Арт-рок часцяком ідзе далей формаў і жанраў сучаснай папулярнай музыкі у кірунку павеваў джаза, класічнай, этнічнай музыкі або эксперыментальнага авангарда.