Артадо́ксія (ад грэч. ὀρθοδοξία — правільная думка) — цвёрдая паслядоўнасць, прыхільнасць да традыцый, асноў якога-небудзь вучэння, светапогляду, якая цалкам выключае нават нязначныя адхіленні. Артадоксія ў рэлігіі — прававер'е, няўхільнае прытрымліванне традыцыйнага вучэння царквы[1].
У хрысціянстве пад «артадоксіяй» разумецца няўхільнае прытрымліванне дагматаў веры і асноў веравучэння. Слова ὀρθοδοξία і вытворныя ад яго сустракаюцца ўжо ў сачыненнях апалагетаў II стагоддзя (у прыватнасці, Клімента Александрыйскага[2]). Тэрміналагічнае значэнне за ім замацоўваецца ў Еўсевія Кесарыйскага ў «Царкоўнай гісторыі», дзе ён называе Ірынея Ліёнскага і Клімента Александрыйскага «пасламі царкоўнай артадоксіі». Шырэйшым ужыванне слова становіцца з часу кіравання імператара Юстыніяна, для характарыстыкі багаслоўскіх поглядаў, якія, як лічылася, сапраўды адпавядаюць Евангеллю і вучэнню царквы.
У навуковай літаратуры па гісторыі хрысціянства «артадоксамі» (у перакладзе часам таксама «праваслаўнымі» — у першапачатковым значэнні гэтага слова) называюць прыхільнікаў Нікейскага сімвала веры, «нікейцаў», як проціпастаўленне арыянам[3]. Гэты выраз ужываецца сінанімічна тэрміну «католікі» і не мае дачынення да сучаснага проціпастаўлення праваслаўя і каталіцтва, якое ўзнікла пасля Вялікага расколу, калі словам англ.: orthodox сталі пазначаць вучэнне Канстанцінопальскай і іншых цэркваў Усходняй Рымскі імперыі, якая адмовіліся ад кананічных зносін з царквой былой Заходняй Рымскі імперыі[заўв 1].