Артур Гротгер

Артур Гротгер
польск.: Artur Grottger
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Artur Grottger
Дата нараджэння 11 лістапада 1837(1837-11-11)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1867(1867-12-13)[2][3][…] (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Паходжанне паляк
Грамадзянства  Аўстра-Венгрыя
Род дзейнасці мастак
Вучоба школа мастацтваў (Кракаў), Венская акадэмія мастацтваў
Мастацкі кірунак рамантызм
Вядомыя працы «Прывітанне Паўстанца», «Развітанне з Паўстанцам», цыкл «Варшава» і цыкл «Варшава II», цыкл «Палонія», цыкл «Літва»[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арту́р Гро́тгер (польск.: Artur Grottger; (11 лістапада 1837, Атыневічы, Аўстра-Венгрыя, цяпер Львоўская вобласць, Жыдачыўскі раён — 13 снежня 1867, Амелі-ле-Бен, Францыя) — польскі мастак, адзін з асноўных прадстаўнікоў плыні рамантызму ў польскім мастацтве, ілюстратар, аўтар серыі малюнкаў, прысвечаных паўстанню 1863—1864 гг.[6]

Артур Гротгер нарадзіўся 11 лістапада 1837 года ў Атыневічах на Падоллі. Яго бацька Ян Іосіф працаваў упраўляючым маёнтка Гілярыя Сімяноўскага і прымаў удзел у паўстанні 1863—1864 гг. у якасці афіцэра 5 палка ўланаў «Варшаўскія дзеці». Ян Іосіф таксама быў таленавітым мастаком, які вывучыўся мастацтву ў Венскай акадэміі мастацтваў. Менавіта ён даў свайму сыну першыя ўрокі малявання.

У адзінаццацігадовым узросце Артур Гротгер пайшоў вучыцца ў майстэрню львоўскага мастака Яна Машкоўскага, дзе на доўгія гады пасябраваў з сынам настаўніка — Марцэлем.

Вывучэнне мастацтва Артур працягваў у Школе мастацтваў у Кракаве, а ў 18551858 гг. у Венскай акадэміі мастацтваў. У Вене мастак правёў большую частку свайго жыцця з 1854 да 1865 года. У гэты перыяд ён супрацоўнічаў з шматлікімі венскімі часопісамі, такімі як «Museestunden», «Waldheim’s Illustrierte Zeitung» і «Waldheim’s Illustrierte Blatter», a таксама з польскім часопісам «Postęp» Іосіфа Ацецкага. У 1863 годзе Артур стаў рэдактарам «Postęp».

Пад час паўстання 1863—1864 гг. Гротгер удзельнічаў у дапамозе паўстанцам, якія збеглі з расійскага палону ў Аўстрыю. 23 студзеня 1863 года ў венскім доме Артура Гротгера быў арыштаваны паляк, які падазраваўся ва ўдзеле ў паўстанні. Гротгер таксама быў абвінавачаны ўладамі ў рэвалюцыйнай дзейнасці, пасля чаго імператар Франц Іосіф пазбавіў мастака стыпендыі, у выніку чаго збяднелы Гротгер быў вымушаны ў ліпені 1865 года пакінуць Вену.

З-за фінансавых складанасцей Артур быў вымушаны вандраваць па Галіцыі, зарабляючы на жыццё маляваннем партрэтаў. Аднак у гэты ж час з’явіліся найлепшыя творы мастака, выкананыя чорнай і белай крэйдай.

Магіла Артура Гротгера на Лычакаўскіх могілках у Львове

У 1866 годзе Артур Гротгер пазнаёміўся з 16-гадовай Вандай Мон, у якую імгненна закахаўся. У пагоні за прызнаннем Гротгер накіраваўся ў Парыж, дзе змог скончыць цыкл малюнкаў «Вайна», які купіў аўстрыйскі прынц Франц. У студзені 1867 года, пакутуючы ў сувязі з пагаршэннем здароўя, Артур быў накіраваны дактарамі ў вядомы курорт Амелі-ле-Бен у французскіх Пірэнеях, дзе ён памёр 13 студзеня 1867 года. Цела мастака было прывезена ў Львоў 4 ліпеня 1868 года і пахавана на Лычакаўскіх могілках.

Зноскі