Артур Паўлавіч Вадэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Artur Vader | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Янавіч Ансберг, в. а.. | ||||||
Пераемнік | Мета Вільямаўна Янгаленка-Ванас, в. а.. | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 лютага 1920 Горбава 1 |
||||||
Смерць |
25 мая 1978 (58 гадоў) Талін, Эстонія |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Нацыянальнасць | Эстонец | ||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС | ||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артур Паўлавіч Вадэр (16 лютага 1920, вёска Горбава, цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 25 мая 1978, Талін) — эстонскі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, кандыдат гістарычных навук (1972). Член КПСС з 1943. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета ЭССР (1970—1978).
Нарадзіўся 16 лютага 1920 года ў вёсцы Горбава (цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) у сям’і эстонскага селяніна. Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1954, завочна). З 1937 года на педагагічнай і камсамольскай рабоце. У 1941—42 гадах у Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1943 года на адміністрацыйна-педагагічнай, з 1948 года — на партыйнай рабоце.
У 1948 годзе накіраваны на партыйную працу ў Эстонію. У 1952—59 гадах — сакратар Талінскага гаркама КП Эстоніі. У 1959—63 гадах у апараце ЦК КПСС. У 1963—64 гадах — старшыня Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КП Эстоніі пры Савеце Міністраў Эстонскай ССР, сакратар ЦК КП Эстоніі і намеснік старшыні Савета Міністраў Эстонскай ССР. У 1964—70 2-і сакратар ЦК КП Эстоніі. З 1970 года — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР, намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (з 1971). Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1966—71 гадах. Член ЦК КПСС з 1971 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6—9-га скліканняў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.
Памёр 25 мая 1978 года ў Таліне.