Невялікая шматгадовая расліна з зімуючым лісцем падоўжана-ланцэтнай формы. Па краі лісце дробназубчастае, на кароткіх хвосціках. Кветкі зелянява-белыя, званочкавыя, у аднабаковым суквецці.
Цыркумбарэальны від. Расце ў халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я, у лясной зоне. Сустракаецца ў хвойных, змешаных, часам і лісцяных лясах. Расліна мае патрэбу ў ахове.
Занесена ў афіцыйныя пералікі рэгіянальна рэдкіх раслін Данецкай, Харкаўскай, Луганскай і Вінніцкай абласцей[4].
Зноскі
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ramischia secunda (L.) Garcke
↑Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
↑Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
↑share.pdfonline.com(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 28 жніўня 2019.
Гамуля Ю. Г. Расліны Украіны / за рэд. А. М. Утєвської. — Харкаў : Фактар, 2011. — 208 с. — (Украіна. Учора, сёння, заўтра) — 3000 экз. — ISBN 978-966-312-720-0. — С. 110.