Артэ дэлла Лана (італ.: Arte della Lana — у даслоўным перакладзе «Рамяство воўны», у іншым значэнні — «Ваўняны цэх») — цэх, гільдыя апрацоўкі воўны, адна з сямі найбуйнейшых рамесных карпарацый Фларэнцыі ў познім Сярэднявеччы і ў час Адраджэння.
У разгар вытворчасці ў Артэ дэлла Лана непасрэдна працавала 300 рабочых і ўскосна каля траціны насельніцтва Фларэнцыі, штогод выраблялася каля 100 тысяч мерак тканіны. Гільдыя кантралявала ўсе стадыі ваўняной апрацоўкі ад сырой воўны да гатовай тканіны.