Артэфакт (археалогія)

Артэфа́кт (ад лац.: artefactum — штучна зробленае) — старажытная рэч, якая зроблена ці мае сляды карыстання чалавекам. Элемент археалагічнай культуры, частка матэрыяльнай культуры пэўнага этапу, бо адлюстроўвае гісторыю яе развіцця. Сярод артэфактаў вылучаюць культурнавызначальныя, этнавызначальныя («кіравальныя») і «датавальныя  (руск.)» рэчы, імпартныя, выпадковыя, запазычаныя і інш.