Горад
Архангельск
Архангельск
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Архангельск — горад у Расіі на Паўночнай Дзвіне, за 40—45 км ад яе ўпадзення ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтр Архангельскай вобласці, культурна-гістарычная сталіца Памор’я. Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпература студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.
Забудоўваецца з 1584 г. Больш за стагоддзе быў адзіным марскім портам Расіі. З заснаваннем Санкт-Пецярбурга значэнне Архангельска зніжаецца. Канчаткова страціў значэнне як гандлёвы порт з 1916 г. — з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманск. З пачатку 1990-х ідзе дэкаланізацыя расійскай Поўначы, колькасць насельніцтва Архангельска пастаянна скарачаецца.
7 красавіка 2019 г. на Плошчы прафсаюзаў прайшоў несанкцыянаваны мітынг супраць будаўніцтва смеццевага палігона каля станцыі Шыес. Мітынгоўцы (каля 2—3 тыс. чал.) заклікалі губернатара вобласці Ігара Арлова, які падтрымлівае будаўніцтва, сысці ў адстаўку[2]. Супрацоўнікі паліцыі спрабавалі разагнаць пратэстуючых, але не затрымлівалі іх[3].
|
Прамысловасць: дрэваперапрацоўчая, лесахімічная, цэлюлозна-папяровая, рыбная.