Арцюр Анегер | |
---|---|
фр.: Arthur Honegger | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1892[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1955[3][1][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Andrée Vaurabourg[d][6] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Шарль-Мары Відор і Vincent d'Indy[d] |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, музыказнавец, музычны педагог, кінакампазітар, кампазітар |
Інструменты | віяланчэль |
Жанры | опера, сімфонія і сардана[7] |
Выхаванцы | Marius Constant[d], Yves Ramette[d], Багуслаў Марціну і Ginette Martenot[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф |
![]() |
arthur-honegger.com (фр.) (англ.) | |
![]() |
Арцюр Анегер (фр.: Arthur Honegger; 10 сакавіка 1892, Гаўр — 27 лістапада 1955, Парыж) — французскі кампазітар і музычны дзеяч. Член інстытута Францыі (1953). Вучань А. Жэдальжа, Ш. М. Відора і В. д’Эндзі.
У пачатку 20-х гг. член аб’яднання «Шасцёрка». У ранняй творчасці адчуваецца ўплыў І. Стравінскага, Ж. Както, Э. Саці, якія выступалі супраць імпрэсіянізму і экспрэсіянізму. З сярэдзіны 20-х гадоў ішоў самастойным шляхам.
У творчасці Анегера арыгінальна спалучаюцца традыцыі французскай і швейцарскай народнай і прафесійнай музыкі з лепшымі дасягненнямі музычнай культуры 20 ст. Аўтар 5 сімфоній (1930-50) і інш. твораў для аркестра, у тым ліку «Пасіфік 231» (1923), «Манапартыта» (1951). Пісаў таксама балеты, аперэты, рамансы, песні, фартэпіянныя п’есы, музыку да драматычных спектакляў, для радыё, кіно.