Поўнае імя | Арцём Алегавіч Валовіч | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 сакавіка 1999[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Арцём Валовіч (нар. 15 сакавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Энергетыка».
Пачынаў займацца футболам у структуры мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у барысаўскі БАТЭ, дзе гуляў за юнацкія каманды, правёў адзін матч за дубль. У 2017 годзе перайшоў у «Гарадзею», дзе замацаваўся ў дублі, быў капітанам рэзервовага складу.
У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскі НФК[2], дзе з часам стаў іграком стартавага складу. У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з асноўнай камандай «Гарадзеі»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 сакавіка 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым гуляў за дубль, рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды.
У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у «Крумкачах», але беспаспяхова. У красавіку 2021 года стаў іграком «Асіповічаў», дзе гуляў да канца сезона 2021.
У пачатку 2024 года далучыўся да мінскага «Энергетыка».
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2016 | дубль | БАТЭ | 1 | 0 |
2017 | дубль | Гарадзея | 30 | 2 |
2018 | дубль | Гарадзея | 26 | 6 |
2019 | Д2 | НФК | 23 | 4 |
2020 | Д1 | Гарадзея | 7 | 0 |
2021 | Д3 | Асіповічы | 20 | 3 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[4].