Поўнае імя | Арцём Аляксандравіч Бруй | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 2003[1] (21 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||
Вага | 84 кг[1] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 19 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Арцём Бруй (нар. 9 чэрвеня 2003, Дзяржынск) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Макслайна».
Выхаванец клуба «Мінск», выступаў за юнацкія каманды клуба, з 2019 года пачаў гуляць за дубль. Летам 2021 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 15 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з барысаўскім БАТЭ (0:1).
Восенню 2021 года за наўмысны штуршок іграка саперніка, з-за якога той атрымаў цяжкую траўму, быў дыскваліфікаваны на 21 матч з улікам першынства дублёраў[3].
У пачатку 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[4], а ў чэрвені перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, куды ён, аднак, не быў дапушчаны.
Са студзеня 2023 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба[5]. У пачатку 2024 года зноў далучыўся да «Макслайна» і ў лютым падпісаў кантракт[6].
У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Мінск | ![]() |
12 | 2 |
2020 | дубль | Мінск | ![]() |
8 | 0 |
2021 | Д1 | Мінск | ![]() |
2 | 0 |
2022 (1) | Д2 | Орша | ![]() |
6 | 0 |
2022 (2) | Д2 | Макслайн | ![]() |
14 | 1 |
2023 | Д1 | Нафтан | ![]() |
20 | 0 |