Поўнае імя | Арцём Аляксандравіч Скітоў | |||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 студзеня 1991[1] (33 гады) |
|||
Грамадзянства | Беларусь | |||
Рост | 181 см | |||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||
Інфармацыя пра клуб | ||||
Клуб | Віцебск | |||
Нумар | 4 | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||
|
||||
Арцём Скітоў[2] (нар. 21 студзеня 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».
Выхаванец віцебскага футбола, з 2008 года выступаў за дубль «Віцебска», а ў 2009 годзе ўпершыню трапіў у асноўную каманду. У сезоне 2011 трывала замацаваўся ў аснове віцебскага клуба, але па выніках сезона «Віцебск» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2012 года Арцём праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане»[3], але ў выніку застаўся ў віцебскім клубе. У студзені 2013 года зноў быў на праглядзе ў «Нёмане»[4], падчас якога атрымаў траўму і выбыў амаль да самага канца сезона 2013[5].
У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[6]. Стаў гуляць пераважна на пазіцыі правага абаронцы (да таго звычайна гуляў як паўабаронца). Дапамог віцебскаму клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2015 года стала вядома, што Арцём працягне выступаць за «Віцебск» у Вышэйшай лізе[7]. У 2015—2018 гадах трывала выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У кастрычніку 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, на наступны год вярнуў месца ў аснове.
У сезоне 2018 стаў капітанам віцебскай каманды і дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У далейшым працягваў трывала з’яўляцца ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[8].
У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон[9]. У пачатку 2023 года перадаў функцыі капітана каманды Яну Скібскаму. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Віцебскам»[10].
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | дубль | Віцебск | 25 | 0 | |
2009 | Д1 | Віцебск | 2 | 0 | |
2010 | Д1 | Віцебск | 11 | 0 | |
2011 | Д1 | Віцебск | 22 | 0 | |
2012 | Д2 | Віцебск | 10 | 0 | |
2013 | Д2 | Віцебск | 4 | 0 | |
2014 | Д2 | Віцебск | 28 | 0 | |
2015 | Д1 | Віцебск | 18 | 0 | |
2016 | Д1 | Віцебск | 27 | 0 | |
2017 | Д1 | Віцебск | 29 | 0 | |
2018 | Д1 | Віцебск | 29 | 1 | |
2019 | Д1 | Віцебск | 21 | 0 | |
2020 | Д1 | Віцебск | 27 | 0 | |
2021 | Д1 | Віцебск | 24 | 0 | |
2022 | Д1 | Віцебск | 27 | 0 | |
2023 | Д2 | Віцебск | 31 | 0 |