Арцём Мікалаевіч Парахоўскі

Баскетбол
Арцём Парахоўскі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 кастрычніка 1987(1987-10-06) (37 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 210 см
Вага 120 кг
Пазіцыя цэнтравы
Каледж Паўднёвы Айдаха (2006—2008)
Рэдфард (2008—2010)
Драфт НБА не задрафтаваны, 2010
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Беларусь Віталюр
2010—2011 Латвія ВЭФ
2011—2012 Украіна Будзівельнік
2012—2013 Турцыя Алін Эдырнэ
2013—2014 Ізраіль Хапаэль (Іерусалім)
2014—2015 Расія Ніжні Ноўгарад
2015—2017 Расія УНІКС
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арцё́м Мікала́евіч Парахо́ўскі (6 кастрычніка 1987, Мінск, БССР) — беларускі баскетбаліст, ігрок зборнай Беларусі. Выступае на пазіцыі цэнтравога.

Нарадзіўся ў сям’і спартыўных трэнераў, у дзяцінстве займаўся футболам. З-за росту ў 16-гадовым узросце перайшоў у баскетбол. Дзякуючы выступу на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы быў заўважаны памочнікам трэнера Бінгемтанскага ўніверсітэта Алі Тонам і запрошаны ў юніёрскі каледж у ЗША.

Паступіў у каледж Паўднёвага Айдаха, адначасна вывучаючы англійскую мову. Тут згуляў у 63 гульнях з паказчыкам 10,1 пункт, 6,4 падборы за гульню. Уваслед за Алі Тонам перайшоў у Рэдфардскі ўніверсітэт, у камандзе якога правёў два сезоны. У 2008—2009 паказаў вынікі 16,2 пункты, 11,2 падборы і 1,5 блокі за гульню, а ў фінале Вялікай паўднёвай канферэнцыі набраў 26 пунктаў і здзейсніў 18 падбораў, чым зрабіў свой клуб чэмпіёнам. У сакавіку 2009 яго прызналі іграком года Вялікай паўднёвай канферэнцыі.

У наступным сезоне Парахоўскі набіраў у сярэднім 21,4 пункты, 13,4 падборы і 2,1 блок-шоты за гульню. За два сезоны ў Рэдфардзе Арцём Парахоўскі набраў 1195 пунктаў, 783 падборы і 115 блок-шотаў, двойчы быў прызнаны іграком канферэнцыі.

Нягледзячы на свае поспехі, ігрок, аднак, так і не быў задрафтаваны клубамі НБА. Пасля кароткага выступу за «Бостан Сэлтыкс» у Летняй лізе 20 жніўня 2010 ён заключыў кантракт з латвійскім клубам «ВЭФ Рыга», з якім стаў чэмпіёнам краіны. Пазней Арцём Парахоўскі выступаў за кіеўскі «Будзівельнік», турэцкі «Алін» (Эдырнэ) і ізраільскі «Хапаэль» (Іерусалім).

24 чэрвеня 2014 перайшоў у расійскі «Ніжні Ноўгарад» і ўжо ў дэбютным сезоне паказаў высокую выніковасць: 14,3 ачкі і 7,3 падбоы за гульню ў чэмпіянаце Адзінай лігі. Таксама Парахоўскі праявіў сябе ў матчах Еўралігі, разам з партнёрамі вывеўшы клуб у топ-16 самага прэстыжнага еўрапейскага турніру. Улетку 2015 года беларус перайшоў у казанскі УНIКС, заключыўшы аднагадовы кантракт з магчымасцю яго падаўжэння яшчэ на адзін сезон. За кароткі перыяд баскетбаліст стаў адным з лідараў казанскага клуба, згуляўшы важкую ролю ў заваёве УНIКСам срэбных медалёў па выніках сезону 2015/16. Гэта дазволіла камандзе атрымаць пуцёўку ў Еўралігу-2016/17. У 29 матчах рэгулярнага сезону Еўралігі сярэднія паказчыкі А. Парахоўскага — 11,3 ачкі і 5,1 падбораў. У ліпені 2017 Арцём Парахоўскі пакінуў казанскі клуб.

Індывідуальныя

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. Арцём Парахоўскі і Алена Леўчанка прызнаны лепшымі баскетбалістамі Беларусі 2014 года. Спорт. БелТА (23 снежня 2014). Праверана 26 студзеня 2015.(недаступная спасылка)