Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Мянушка | The Milwaukee Meteor[3] |
Спецыялізацыя | спрынт[d] |
Нарадзіўся |
14 верасня 1880[1] |
Памёр |
21 студзеня 1955[2][1] (74 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 167 см |
Вага | 64 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарлз Арчыбальд «Арчы» Хан (англ.: Charles Archibald "Archie" Hahn; 14 верасня 1880, Доджвіл, Вісконсін, ЗША — 21 студзеня 1955, Шарлатсвіл, Віргінія, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1904 у спрынтарскім бегу.
Арчы Хан нарадзіўся ў горадзе Доджвіл, Вісконсін 14 верасня 1880 года. У 1901 годзе ён змог усталяваць асабісты рэкорд у бегу на 100 ярдаў з вынікам 9,8 с. Праз два гады ён двойчы выйграў чэмпіянат ЗША па лёгкай атлетыцы ў забегах на 100 і 220 ярдаў. У тым жа годзе ён паступіў у Мічыганскі ўніверсітэт па спецыяльнасці права, які скончыў у 1905 годзе.
У 1904 годзе Хан прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1904 у Сент-Луісе. Ён удзельнічаў у трох дысцыплінах — бег на 60, 100 і 200 м. Ён выйграваў усе забегі, у якіх удзельнічаў, стаўшы трохразовым чэмпіёнам Гульняў, прычым у фінале бегу на 200 м ён усталяваў алімпійскі рэкорд з часам 21,6 с. Хан стаў першым лёгкаатлетам, які выйграў абедзве спрынтарскія дыстанцыі (100 і 200 м) на адной Алімпіядзе.
Пасля Гульняў Хан яшчэ раз стаў чэмпіёнам ЗША ў забегу на 220 ярдаў ў 1905 годзе і стаў пераможцам у дыстанцыі 100 м на неафіцыйных Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах, але Міжнароднай алімпійскі камітэт не прызнае гэту Алімпіяду і таму фармальна Хан не стаў Алімпійскім чэмпіёнам у чацвёрты раз.
Завяршыўшы спартыўную кар’еру, Хан пачаў трэніраваць універсітэцкія каманды і напісаў кнігу «Як бегаць спрынт» (англ.: How to Sprint).
Арчы Хан памёр 21 студзеня 1955 года ў Шарлатсвілі, Віргінія. За свае дасягненні ён атрымаў мянушку «Мілуокскі метэор» і быў уключаны ў Лёгкаатлетычную залу славы Мічыганскага ўніверсітэта ў 1983 годзе.